ВЫХАД 7:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І павярнуўся ён, і пайшоў у дом свой, і не дадаў да гэтага сэрца сваё. Біблія (пераклад А.Бокуна) I павярнуўся фараон, і пайшоў у дом свой; і не зьвярнуў сэрца свайго да гэтага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І павярнуўся фараон і пайшоў у дом свой; і сэрца ягонае не пранялося і гэтым. |
Сапраўды, марнасць — сыны Адамавы, мана — сыны чалавечыя. Калі на шалях яны ўздымаюцца, то ўсе — лягчэйшыя за дым.
Але падобнае зрабілі чараўнікі егіпецкія сваімі заклінаннямі; і зацвярдзела сэрца фараона, і не паслухаў ён іх, як сказаў Госпад.
А ўсе егіпцяне капалі вакол ракі, шукаючы вады для піцця; бо не маглі піць вады з ракі.
Хто спалохаўся слова Госпадава з паслугачоў фараона, дазволіў паслугачам сваім і жывёле шукаць абароны ў дамах;
Шчасны чалавек, які мае страх [Божы], а хто сэрца сваё зацвярджае — трапіць у бяду.
Чалавек, які з цвёрдай шыяй пагарджае абвінавачваннямі, — раптам будзе знішчаны, і без вылячэння.
Госпадзе, Твая рука паднятая! Але не бачаць; хай, засаромленыя, убачаць руплівасць Тваю пра народ, ды агонь на ворагаў Тваіх праглыне іх.
Ты казала: “Вечна буду я валадаркай”. Не паклала ты гэтага на сэрца сваё і не прыгадала таго, што будзе потым.
І цар і ўсе паслугачы яго, якія чулі ўсе гэтыя словы, не спалохаліся і не раздзёрлі свайго адзення.
Госпадзе, ці ж вочы Твае не пазіраюць на праўду? Ты апанаваў іх горам, а яны не бядуюць, знішчыў іх, а яны адмовіліся прыняць павучанне; закамянілі твары свае горш за скалу, не хочуць навярнуцца.
І сказаў мне той чалавек: «Сын чалавечы, паглядзі вачамі сваімі, і паслухай вушамі сваімі, і сэрцам сваім зважай на ўсё, што я буду табе паказваць, бо прыведзены ты сюды на тое, каб было табе гэта паказана; паведамі дому Ізраэля пра ўсё, што ўбачыш».
«Глядзіце вы, хто пагарджае, дзівіцеся ды адыдзіцеся, бо Я ў дні вашы выконваю тое, ува што ніхто не паверыць, калі б вам хтосьці аб ім гаварыў.
Калі вы не жадаеце слухаць ды не жадаеце ўзяць сабе ў сэрца, каб шанаваць імя Маё, — кажа Госпад Магуццяў, — дык Я спашлю на вас праклён і пракляну дабраславенні вашы; і пракляну іх за тое, што вы не ўзялі гэтага да сэрца.
і сказаў ім: «Захавайце ў сэрцы вашым усе словы, якія я вам сёння пераказваю, ды загадайце вашым дзецям берагчы і выконваць іх і спаўняць усе словы гэтага закону.
І калі канала, казалі ёй жанчыны, якія стаялі вакол яе: «Не бойся, ты нарадзіла сына». Яна не адказала ім, ані звярнула на іх увагі.