ВЫХАД 18:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі Етра, цесць Майсея, святар мадыянскі, пачуў пра ўсё, што Бог учыніў для Майсея і для Ізраэля, народа Свайго, і што Госпад вывеў Ізраэль з Егіпта, Біблія (пераклад А.Бокуна) I пачуў Етра, сьвятар Мадыянскі, цесьць Майсея, пра ўсё, што зрабіў Бог для Майсея і Ізраіля, народу Свайго, бо вывеў ГОСПАД Ізраіля з Эгіпту. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пачуў Ётор, сьвятар Мадыямскі, цесьць Майсееў, пра ўсё, што зрабіў Бог Майсею і Ізраілю, народу Свайму, калі вывеў Гасподзь Ізраіля зь Егіпта, |
Не ўтоім і мы ад сыноў іх, расказваючы наступнаму пакаленню пра хвалу Госпада, і пра магуцці Яго, і пра цуды Яго, якія ўчыніў.
А ў святара мадыянскага было сем дачок, якія прыйшлі, каб чэрпаць ваду; і жадалі яны, напоўніўшы карыты, панапойваць статкі бацькі свайго.
Калі яны вярнуліся да Рагуэля, бацькі свайго, ён сказаў ім: «Чаму вы прыйшлі хутчэй, чым звычайна?»
А Майсей пасвіў авечак для Етры, цесця свайго, святара мадыянскага; і, калі гнаў ён статак па-за пустыню, прыйшоў да гары Божай Гарэб.
Пайшоў Майсей, і вярнуўся да цесця свайго Етры, і сказаў яму: «Прашу цябе, пайду я і вярнуся да братоў сваіх у Егіпет, каб паглядзець, ці жывуць яны дагэтуль». Етра сказаў яму: «Ідзі ў супакоі».
Таму скажы сынам Ізраэля: “Я — Госпад, Я выведу вас з-пад ярма егіпцян, і вырву вас з няволі, і вызвалю вас выцягнутаю рукою і цяжкімі карамі.
І будзе ён Мне імем, і радасцю, і хвалою, і весялосцю перад усімі народамі зямлі, якія пачуюць пра ўсе дабрадзействы, якія ім задумаў зрабіць. І будуць яны баяцца і дрыжаць дзеля ўсяго дабра і ўсялякага супакою, які Я ўчыню ім”.
Так кажа Госпад Магуццяў: “У тыя дні дзесяць чалавек з усіх мнагамоўных народаў моцна схопяцяцца за крысо юдэя, кажучы: “Пойдзем мы з вамі; бо мы, вось, пачулі, што з вамі Бог”».
І сказаў Майсей Хабабу, сыну Рагуэля, мадыянца, свайму сваяку: «Адпраўляемся мы ў дарогу да месца, якое мае намер нам даць Госпад; ідзі з намі, і будзе табе добра з намі, бо Госпад абяцаў дабро Ізраэлю».
І, калі прыйшлі і склікалі царкву, расказалі, што Бог учыніў з імі, ды як адкрыў Ён дзверы веры паганам.
І замоўк увесь натоўп, і слухалі аповед Барнабы і Паўлы, якія знакі і цуды ўчыніў Бог праз іх сярод паганаў.
не адважуся, аднак, гаварыць пра штосьці такое, чаго не ўчыніў Хрыстос праз мяне дзеля падпарадкавання паганаў, словам і справамі,
Бо чулі мы, што Госпад асушыў перад вамі воды Чырвонага мора, калі выйшлі вы з Егіпта, і што вы зрабілі двум царам амарэйскім, якія жылі за Ярданам: Сэгону і Огу, якіх вы забілі.
Яны адказалі: «З вельмі далёкай зямлі прыбылі паслугачы твае ў імя Госпада, Бога твайго; бо чулі мы пра славу магутнасці Яго, пра ўсё, што ўчыніў Ён у Егіпце
А сыны Хабаба Кінэя, цесця Майсея, выйшлі з горада Пальмаў з сынамі Юды ў пустыню, што на поўдзень ад Арада, і там абжыліся з амалекцамі.
А Хабэр кінэй, аддзяліўся ад іншых кінэяў, братоў сваіх, сыноў Хабаба, цесця Майсея, і стаў лагерам каля дуба ў Саананіме каля Кадэса.