Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 105:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Памятайце пра цуды Яго, якія ўчыніў, знакі Яго і прысуды Яго вуснаў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 Узгадвайце цудоўныя дзеі Ягоныя, якія Ён зрабіў, цуды Ягоныя і прысуды вуснаў Ягоных,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 каб угледзеў я дабрадзенства выбранцаў Тваіх, каб радаваўся я радасьцю народу Твайго, каб хваліўся я спадчынаю Тваёю.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 105:5
13 Крыжаваныя спасылкі  

Дабраславі, душа мая, Госпада ды не забывай пра ўсе даброцці Яго.


Вуснамі маімі палічыў я ўсе прысуды вуснаў Тваіх.


Шчасны чалавек, які спадзяванне сваё ўсклаў на Госпада і не зважае на ганарыстых ды тых, што схіляюцца да маны.


І сказаў я: «Гэта — рана мая, перамяненне правіцы Узвышняга».


Буду памятаць я пра справы Госпада, буду памятаць ад пачатку пра дзівосы Твае.


І, узяўшы хлеб, склаў падзяку, і паламаў, і даў ім, кажучы: «Гэта Цела Маё, каторае за вас даецца. Гэта рабіце ў Маю памяць».


Памятай аб днях даўнейшых, разважай пра паасобныя пакаленні; спытайся ў бацькі свайго, і ён скажа табе, старэйшын тваіх, і раскажуць табе.


І ўспамінай усе шляхі, якімі выводзіў цябе Госпад, Бог твой, на працягу гэтых сарака гадоў праз пустыню, каб упакорыць цябе і выпрабаваць, ды каб стала вядома, што ў душы тваёй, ці будзеш ты захоўваць прыказанні Яго, ці не.


І пачуў я голас іншы з ахвярніка, які казаў: «Сапраўды праўдзівыя і справядлівыя прысуды Твае, Госпадзе, Божа Усемагутны».


бо праўдзівыя і справядлівыя суды Яго. Бо Ён асудзіў распусніцу вялікую, якая разбэшчвала зямлю сваёй распустаю, і адпомсціў за кроў паслугачоў Сваіх ад рук яе».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы