А цар Саламон пакахаў шматлікіх іншаземных жанчын, апрача дачкі фараона, і маабак, і аманіцянак, і эдомак, і сідонак, і хетэек,
ВЫСЛОЎІ 5:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Нашто, сыне мой, ты спакушаешся чужою і грэешся ў абдымках чужой? Біблія (пераклад А.Бокуна) Навошта табе, сыне мой, захапляцца распусьніцай і абдымаць улоньне чужаніцы? Біблія (пераклад В. Сёмухі) І навошта табе, сыне мой, захапляцца распусьніцаю і абдымаць грудзі чужое? |
А цар Саламон пакахаў шматлікіх іншаземных жанчын, апрача дачкі фараона, і маабак, і аманіцянак, і эдомак, і сідонак, і хетэек,
каб захавала яна цябе ад чужой жонкі і ад чужой жанчыны, што гаворыць свае салодкія словы.
і вы пытаецеся: «З якой прычыны?» Бо Госпад быў сведкам між табой і жонкаю маладосці тваёй, адносна якой ты стаў няверны; а яна сяброўка твая і жонка запавету твайго.
Калі хто з нянавісці аддаліў жонку, — кажа Госпад, Бог Ізраэля, — пакрые адзенне яго злачыннасць, — кажа Госпад Магуццяў. — Беражыце дух ваш і не будзьце нявернымі.