ВЫСЛОЎІ 2:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо ўвойдзе мудрасць у сэрца тваё, і веды спадабаюцца душы тваёй. Біблія (пераклад А.Бокуна) калі ўвойдзе мудрасьць у сэрца тваё, і веданьне ўсьцешыць душу тваю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі мудрасьць увойдзе ў сэрца тваё, і веды будуць прыемныя душы тваёй: |
Якія ж салодкія для паднябення майго прырачэнні Твае, лепш за мёд — для вуснаў маіх!
Страх Госпада чысты, трывае на векі вечныя, суды Госпада праўдзівыя і адначасова справядлівыя.
бо будуць яны вельмі прыгожыя, калі зберажэш іх у чэраве тваім, і разальюцца яны на вуснах тваіх.
Адкрыліся словы Твае, і праглынуў я іх, і сталася слова Тваё мне на радасць ды на пацеху сэрца майго, бо прызывана імя Тваё нада мною, Госпадзе, Божа Магуццяў.
Хай шчодра прабывае ў вас слова Хрыста, каб з усёю мудрасцю адны адных навучалі і настаўлялі ды каб з удзячнасцю Госпаду ў сэрцах вашых спявалі вы псальмы, гімны і песні духоўныя.