Кіраўнікі ж народа жылі ў Ерузаліме; а астатні народ кідаў жэрабя, каб адна дзесятая частка з іх ішла жыць у святы горад Ерузалім, а дзевяць дзесятых — у іншыя гарады.
ВЫСЛОЎІ 16:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Жэрабя кідаецца ў крысо, але рашаецца Госпадам. Біблія (пераклад А.Бокуна) Жэрабя кідаюць у заўлоньне, але ад ГОСПАДА ўсе суды яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На падлогу кідаюць жэрабя, але ўвесь вырак ягоны - ад Госпада. |
Кіраўнікі ж народа жылі ў Ерузаліме; а астатні народ кідаў жэрабя, каб адна дзесятая частка з іх ішла жыць у святы горад Ерузалім, а дзевяць дзесятых — у іншыя гарады.
Той, хто трывае, — лепей за дужага чалавека, а той, хто кіруе душой сваёю, — за заваёўніка гарадоў.
Бо цар Бабілона стаіць на раздарожжы, на пачатку абедзвюх дарог; каб запытацца прароцтва, ён кідае стрэлы, пытае тэрафіма і раіцца з печанню.
Пасля кіне Аарон жэрабя на абодвух казлоў: адно жэрабя для Госпада, а другое жэрабя для Азазэля.
І казалі маракі адзін другому: «Хадзем, кіньма жэрабя і даведаемся, чаму гэтае няшчасце прыйшло на нас». І кінулі жэрабя, і жэрабя выпала на Ёну.
І кінулі між імі жэрабя, і жэрабя выпала на Мацея, і ён быў далучаны да адзінаццаці Апосталаў.
Ешуа кінуў ім жэрабя перад Госпадам у Сіло, і падзяліў там зямлю між сынамі Ізраэля па іх частках.
Раздзяліце між сабой зямлю на сем частак: Юда хай застаецца ў сваіх межах на паўднёвым баку, і дом Язэпа — на поўначы.
І заўтра раніцай будзеце падыходзіць па адным па вашых пакаленнях; і пакаленне, на якое Госпад пакажа, хай ідзе па родах сваіх, і род, на які пакажа Госпад, хай ідзе па сем’ях сваіх, і сям’я, на якую пакажа Госпад, хай ідзе па адным чалавеку:
А вы сёння адкінулі Бога вашага, Які ратаваў вас ад усякіх бед і трывог вашых, і сказалі: “Не трэба, але пастаў над намі цара!” Дык цяпер станьце перад Госпадам па пакаленнях вашых і па родах».