ВЫСЛОЎІ 15:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Розум справядлівага абдумвае, што адказаць; вусны бязбожнікаў зласловяць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сэрца праведніка разважае пра адказ, а вусны бязбожнікаў вымаўляюць ліхоту. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сэрца праведнага абдумвае адказ, а вусны бязбожных вырыгаюць благое. |
У шматслоўнасці не будзе недахопу ў грахах, а той, хто ўтрымлівае вусны свае, — самы разважлівы.
Род змяіны! Як жа вы можаце добрае гаварыць, калі самі вы благія. Бо ад паўнаты сэрца і вусны гавораць.
Госпада Бога свяціце ў сэрцах вашых і будзьце заўсёды гатовы абараніцца перад кожным, хто патрабуе ад вас адказу аб той надзеі, якая прабывае ў вас,
Пыхліва і марна гаворачы, яны прывабліваюць да пажадлівасці цялеснай і распусты тых, хто ледзь уцёк ад жывучых у аблудзе;