Не будзьце, як конь або мул, якія разумення не маюць; якім сківіцы трэба акілзаць аброццю і цуглямі, каб яны падышлі да цябе.
ВЫСЛОЎІ 10:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У вуснах мудрага знаходзіцца мудрасць, а розгі — на спіне таго, хто не мае сэрца. Біблія (пераклад А.Бокуна) У вуснах разумнага знаходзіцца мудрасьць, а кій — на сьпіне бязглуздага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На вуснах у разумнага мудрасьць, а на целе ў дурнога - дубец. |
Не будзьце, як конь або мул, якія разумення не маюць; якім сківіцы трэба акілзаць аброццю і цуглямі, каб яны падышлі да цябе.
І сказаў Госпад Майсею: «Выцягні руку сваю над зямлёю Егіпецкай, каб прыйшла саранча і ўзышла на яе, і з’ела ўсю зеляніну, якая засталася па градзе».
Вусны справядлівага павучаюць вельмі многіх; а той, хто бязглузды, памрэ ад беднасці сэрца.
Калі стаўчэш бязглуздага ў ступцы таўкачом разам з зярнятамі, не выйдзе з яго бязглуздасць.
Хто ж чужаложыць з жанчынаю, неразумны той; згубіць душу сваю той, хто робіць гэта.
Бязглузды, ідзе ён за ёй, як вол, якога вядуць на зарэз; як алень заблытваецца ён ў сіле,
Госпад Бог надзяліў мяне языком вымоўным, каб здолеў я падтрымаць таго, хто знямогся ў слове; кожную раніцу Ён абуджае, абуджае вуха маё, каб слухаў я Яго, як вучань.
Усе давалі Яму сведчанне і дзівіліся словам ласкі, што выходзілі з вуснаў Яго, і казалі: «Ці ж гэта не сын Язэпаў?»