ВЫСЛОЎІ 1:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вы пагрэбавалі ўсякаю маёю парадаю і адхілілі мае папрокі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вы ўзгардзілі радай маёю і адкінулі дакараньні мае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і вы адкінулі ўсе мае рады, і перасьцярогаў маіх не прынялі: |
Але яны высмейвалі пасланцоў Божых, і не звярталі ўвагі на перасцярогі Яго, і здзекаваліся з прарокаў Яго, аж пакуль не ўзгарэлася абурэнне Госпада на народ Свой ды не было ўжо ніякага ратунку.
Але Я — Госпад, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Егіпецкай! Адкрый вусны свае, і Я напоўню іх.
Таму вось што кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Вось, Я навяду на Юдэю і на ўсіх жыхароў Ерузаліма ўсё тое няшчасце, якое Я пастанавіў супраць іх. Бо Я гаварыў ім, а яны не слухалі, і клікаў іх, а яны не адказвалі Мне”».
І вярнуліся вы і плакалі перад Госпадам, але Госпад не выслухаў вас і не захацеў звярнуць увагі на голас ваш.
І будзеце наракаць у той дзень на цара вашага, якога выбралі сабе, але Госпад не выслухае вас у той дзень».