І сказала яна мужу свайму: «Вось, зачыніў Госпад мяне, каб я не нараджала; дык увайдзі да паслугачкі маёй, можа, з яе атрымаю сыноў». І той суцешыўся яе просьбай.
БЫЦЦЁ 30:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Раззлаваны, адказаў ёй Якуб: «Хіба ж я Бог, Які пазбавіў цябе плода ўлоння?» Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўзгарэўся гнеў Якуба на Рахель, і ён сказаў: «Ці ж гэта я, а ня Бог затрымаў у цябе плод улоньня?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Якаў угневаўся на Рахіль і сказаў ёй: хіба я Бог, Які ня даў табе плоду ў чэраве? |
І сказала яна мужу свайму: «Вось, зачыніў Госпад мяне, каб я не нараджала; дык увайдзі да паслугачкі маёй, можа, з яе атрымаю сыноў». І той суцешыўся яе просьбай.
Бо Госпад закрануў бясплоднасцю ўсе ўлонні ў доме Абімэлеха за Сару, жонку Абрагама.
І маліўся Ізаак за сваю жонку да Госпада, бо была яна няплоднай. І Госпад выслухаў яго, і дазволіў, каб Рэбэка, жонка Ізаака, пачала.
І, раззлаваўшыся, сказаў Якуб з лаянкай: «Дзеля якой віны маёй і дзеля якога граху майго ты так пераследуеш мяне,
Калі цар Ізраэля прачытаў гэты ліст, то раздзёр шаты свае і сказаў: «Ці ж я Бог, каб мог забіваць ці вяртаць жыццё, што ён прысылае да мяне, каб я вылечыў чалавека ад яго праказы? Падумайце і паглядзіце, ці ён не зачэпкі шукае супраць мяне?»
І калі ён наблізіўся да лагера, ён убачыў цяля і карагоды; раззлаваўся надта, і выпусціў табліцы з рук, і разбіў іх ля падножжа гары.
А Я вам кажу, што той, хто дарэмна гневаецца на брата свайго, будзе асуджаны; а хто скажа брату свайму: “рака”, – будзе асуджаны радай, а хто скажа: “дурны”, – будзе асуджаны агнём пякельным.
Дык азіраючы іх з гневам, засмучаны асляпёнасцю іх сэрцаў, кажа чалавеку: «Выцягні руку тваю!» І выцягнуў руку, і рука яго ажыла, як другая.
і ўсклікнула яна моцным голасам, кажучы: «Дабраславёная Ты між жанчынамі, і дабраславёны Плод улоння Твайго.
а Ганне даваў адну найлепшую частку, бо Ганну ён любіў; але Госпад замкнуў улонне яе.