БЫЦЦЁ 14:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вось, адзін з тых, хто ўцёк, паведаміў Абраму, гебраю, які жыў каля дубровы амарэя, на імя Мамрэ, брата Эскола і брата Анэра: яны заключылі пагадненне з Абрамам. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшоў адзін з тых, што ўцяклі, і паведаміў Абраму Гебраю, які жыў каля дубровы Мамрэ Амарэя, брата Эшколя і брата Анэра, якія заключылі запавет з Абрамам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшоў адзін з ацалелых і паведаміў Абраму Габрэю, які жыў тады каля дубровы Мамрэ, Амарэяніну, брату Эшколу і брату Анэру, якія былі спрымірэнцы Абрамавыя. |
Дык зняў Абрам палатку сваю і пайшоў, і абжыўся каля дубровы Мамрэ, якая ў Геброне, і пабудаваў там ахвярнік Госпаду.
за выключэннем таго, што пайшло на пракармленне юнакоў, ды апроч долі мужоў, якія хадзілі са мною, — Анэра, Эскола і Мамрэ; хай яны возьмуць сваю долю».
І з’явіўся Госпад Абрагаму паблізу дубровы Мамрэ, калі ён сядзеў ля ўваходу ў палатку ў самую спякоту дня.
Дык узяў Абрагам авечак і валоў, і даў Абімэлеху, і так абодва заключылі пагадненне.
паклікала дамоўнікаў сваіх і сказала ім: «Вось, прывёў ён мужчыну гебрая, каб ён здзекаваўся з нас; ён увайшоў да мяне, каб быць са мною. Калі я закрычала
І калі падалі ім, асобна Язэпу і асобна братам, і таксама асобна егіпцянам, якія елі разам, — бо недапушчальна егіпцянам есці разам з гебраямі, і гэткі абед лічаць ганебным, —
і [раптам] напалі сабэйцы і пазабіралі іх, а паслугачоў пазабівалі мечам, і ацалеў толькі я адзін, каб паведаміць табе».
У той час, калі ён вырас, выйшаў Майсей да братоў сваіх; і ўбачыў ён смутак іх, і ўбачыў егіпцяніна, які біў кагосьці з гебрайскіх братоў яго.
і яна адкрыла прынесены [кошык], і ўбачыла ў ім немаўля, што крычыць, і, злітаваўшыся над ім, сказала: «Ён з дзяцей гебрайскіх».
І яны паслухаюць голас твой, і ты, і старэйшыны Ізраэля пойдзеце да цара Егіпта і скажаце яму: “Госпад, Бог гебраяў, з’явіўся нам; і цяпер мы пойдзем у дарогу на тры дні ў пустыню, каб прынесці ахвяру Госпаду, Богу нашаму”.
каб кожны адпусціў на свабоду нявольніка свайго ды кожны нявольніцу сваю, гебрая і гебрайку, і каб ніхто не трымаў у няволі іх, — гэта значыць юдэя, брата свайго.
І сказаў ён ім: «Я — гебрай, і баюся Госпада, Бога Нябеснага, Які стварыў мора і сухмень».
І дайшлі да Нагэба, і прыйшлі ў Геброн, дзе жылі Ахіман, і Сэсай, і Талмай, сыны Анака. Бо Геброн быў заснаваны на сем гадоў раней, чым Танея, горад егіпецкі.
І казалі князі філістынскія: «Што гэта за гебраі?» А Ахіс тлумачыў князям філістынскім: «Ці ж гэта не Давід, які быў паслугачом Саўла, цара Ізраэля, і які ўжо шмат дзён і нават гадоў быў у мяне, і я не знайшоў у ім нічога ад дня, у які прыйшоў ён да мяне, аж да гэтага дня?»
Адзін бэньямінец, што ўцёк з бою, дабраўся ў Сіло ў той дзень у раздзёртым адзенні і з абсыпанай пылам галавою.