Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 2:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 і яна адкрыла прынесены [кошык], і ўбачыла ў ім немаўля, што крычыць, і, злітаваўшыся над ім, сказала: «Ён з дзяцей гебрайскіх».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 I адчыніла, і ўбачыла яго, гэтае дзіцятка; і вось, хлопчык плача; і пашкадавала яго, і сказала: «Ён з дзяцей Гебрайскіх».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 Адкрыла і ўбачыла немаўля; і вось, дзіця плача; і ўмілажалілася зь яго і сказала: гэта з Габрэйскіх дзяцей.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 2:6
10 Крыжаваныя спасылкі  

і пашкадуй народ Свой, які зграшыў перад Табой, і прабач усе правіннасці іх, якімі спракудзіліся адносна Цябе, і акажы ім міласэрнасць перад абліччам тых, якія ўзялі іх у палон, каб яны злітаваліся над імі,


Малю, Госпадзе, хай чуйным будзе вуха Тваё да малітвы раба Твайго і да малення слуг Тваіх, якія хочуць славіць імя Тваё; і зрабі, каб пашчаслівілася сёння рабу Твайму, і дай яму мець у гэтага чалавека ласку». Я бо быў падчарны пры цару.


І будзіў Ён літасць да іх ва ўсіх, якія іх няволілі.


А фараон загадаў усяму свайму народу, кажучы: «Калі што народзіцца мужчынскага роду — кідайце ў раку, калі што жаночага — захоўвайце».


І вось, дачка фараона ішла, каб пакупацца ў рацэ, а паслугачкі яе хадзіл? па беразе ракі. Калі яна ўбачыла кошык сярод чароту, паслала адну са сваіх паслугачак;


Сястра хлопчыка сказала ёй: «Хочаш, каб я пайшла і паклікала табе жанчыну гебрайку, якая можа выкарміць дзіця для цябе?»


Сэрца цара ў руцэ Госпада — як ручаі водаў: Ён паверне яго, куды пажадае.


каб кожны адпусціў на свабоду нявольніка свайго ды кожны нявольніцу сваю, гебрая і гебрайку, і каб ніхто не трымаў у няволі іх, — гэта значыць юдэя, брата свайго.


А калі ён быў выкінуты, узяла яго дачка фараона і ўзгадавала яго як свайго сына.


Нарэшце, будзьце ўсе аднадумныя, спагадныя, поўныя братняй любові, міласэрныя, ветлівыя,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы