Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 1:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Потым сказаў Бог: «Вось, Я даў вам усякую траву, што дае насенне па ўсёй зямлі, і ўсялякія дрэвы, што маюць у сабе плод дрэва, што прыносіць насенне, каб былі вам на ежу.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сказаў Бог: «Вось, Я даў вам усякую траву, якая сее насеньне, якая на абліччы ўсёй зямлі, і ўсякія дрэвы, якія маюць плод дрэва і сеюць насеньне, каб былі вам на ежу.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І сказаў Бог: вось, Я даў вам усякую траву, што сее насеньне, якая ёсьць на ўсёй зямлі, і ўсякае дрэва, у якога плод дрэўны, што сее насеньне, - вам гэта будзе ежаю:

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 1:29
22 Крыжаваныя спасылкі  

І загадаў Госпад Бог чалавеку, кажучы: «З кожнага райскага дрэва еж,


А ты вазьмі з сабой усякай ежы, якою можна наесціся, і збяры да сябе; і будзе яна для цябе, як і для іх, на спажыванне».


Усё, што рухаецца і што жыве, будзе вам на ежу, як расліны зямныя, усё даю вам,


Праз іх Ён судзіць народы і шчодра корміць іх.


ТЭТ. Даў есці тым, якія шануюць Яго; ЁД. памятаць будзе век пра Свой запавет.


Нябёсы, нябёсы — у Бога, зямлю ж даў для сыноў чалавечых.


Ён дае ежу кожнаму целу, бо Яго міласэрнасць вечная.


чыніць суд прыгнечаным, дае ежу тым, што прагнуць. Госпад вызваляе вязняў.


Ён дае ежу жывёле Сваёй і вараняткам, якія прызываюць Яго.


Давідаў псальм. Госпадава зямля і што яе напаўняе, зямля і ўсе, хто жывуць на ёй.


той будзе жыць на вышынях, умацаванні на скалах — сховішча яго, будзе задаволены хлебам, і вады яму хопіць.


А яна не ведае, што гэта Я даў ёй збожжа, віно, аліву, павялічыў ёй срэбра і золата, з якога зрабілі Баала.


Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння;


але не пераставаў сведчыць аб Сабе, чынячы дабро, даючы нам дажджы, урадлівую пару, напаўняючы ежай і радасцю сэрцы нашы».


Бо мы ў Ім жывём, рухаемся ды існуем, як сказалі некаторыя з вашых паэтаў: “Мы ж ёсць і род Яго”.


забараняючых жаніцца, ужываць у ежу стравы, якія стварыў Бог і даў тым, што пазналі праўду, каб дзякавалі Богу.


Багатым гэтага веку загадвай, каб лішне высока пра сябе не думалі і не пакладалі надзеі на няпэўнасць багацця, але спадзяваліся на Бога жывога, Які шчодра дае нам усё патрэбнае для асалоды,