А таму Міхей сказаў: «Слухайце слова Госпадава. Убачыў я Госпада, Які сядзіць на сваім пасадзе, ды ўсё нябеснае войска, якое абкружае Яго з правага і з левага боку;
АМОСА 9:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бачыў я Госпада, Які стаяіць над ахвярнікам, і Ён сказаў: «Стукні ў вершнікі, і хай захістаюцца бэлькі; разбі іх усе на галовах, і апошняга з іх Я заб’ю мечам; не ўцячэ з іх уцякач, ды не ўратуецца прысутны пры гэтым. Біблія (пераклад А.Бокуна) Я бачыў Госпада, Які стаяў на ахвярніку, і Ён сказаў: «Удар па бэльцы, і затрасуцца вушакі, і ўпадуць на галовы ўсіх іх. А тых, якія застануцца, Я заб’ю мячом. Не ўцячэ той, які ўцякае, і не схаваецца той, які хаваецца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бачыў я Госпада, Які стаяў над ахвярнікам, і Ён сказаў: стукні ў бэльку над варотамі, каб патрэсьліся вушакі, і абярні іх на галовы ўсіх іх, а астатніх зь іх Я паб'ю мечам: не ўцячэ ў іх ніхто, хто бяжыць, і не ўратуецца зь іх ніхто, хто жадае ўратавацца. |
А таму Міхей сказаў: «Слухайце слова Госпадава. Убачыў я Госпада, Які сядзіць на сваім пасадзе, ды ўсё нябеснае войска, якое абкружае Яго з правага і з левага боку;
Але ж Бог знясе галовы Сваім непрыяцелям, валасатую чупрыну — тым, хто трывае ў сваіх злачынствах.
аднак сказалі: «Ніякім чынам, але на конях уцячом», — дык уцячыце; ды: «На хуткіх памчымся», — таму будуць хуткія і тыя, што за вамі пагоняцца.
У год, у якім памёр цар Озія, бачыў я Госпада, Які сядзеў на высокім і паднятым пасадзе, а фрэнзлі Яго шатаў запаўнялі святыню.
Дзеля таго вось што кажа Госпад: «Вось, Я навяду на іх няшчасці, якіх яны пазбегнуць не змогуць; і будуць яны клікаць Мяне, але Я не выслухаю іх.
дасягне вас там, у зямлі Егіпецкай, меч, якога баіцеся, а таксама голад, якога палохаецеся, будзе спадарожнічаць вам у Егіпце, і там вы паўміраеце.
Хто ўцячэ ад жаху — упадзе ў яму, а хто вылезе з ямы — будзе схоплены ў пастку, бо Я навяду на Мааба год кары іх, — кажа Госпад. —
І слава Госпада паднялася з-над херубінаў да парога святыні, і святыня напоўнілася воблакам, і панадворак напоўніўся бляскам хвалы Госпада.
І аблічча Маё Я звярну супраць іх: з агню яны выйшлі, і агонь іх загубіць. І даведаецеся, што Я — Госпад, калі аблічча Маё звярну супраць іх,
І вось, прыбыло шэсць мужоў дарогай ад Верхняе брамы, што глядзіць на поўнач, і кожны са зброяй у сваёй руцэ; між імі таксама быў адзін чалавек, апрануты ў ільняныя шаты і з пісарскай прыладай на сцёгнах сваіх; і ўвайшлі яны, і затрымаліся перад ахвярнікам медным.
У дзень, калі буду караць праступкі Ізраэля, пакараю яго, а таксама ахвярнік у Бэтэлі, і адсечаны будуць рагі ахвярніка ды зваляцца на зямлю;
Дзеля таго вось што кажа Госпад: “Жонка твая ў горадзе будзе распуснай. Сыны ж і дочкі ад меча папрападаюць. Зямля твая будзе вяроўкай падзелена. Ты ж на зямлі спаганенай памрэш, а Ізраэль нявольнікам будзе пераселены з зямлі сваёй”».
І знішчаны будуць капішчы Ізаака, ды святыні Ізраэля будуць спустошаны, і пайду з мечам супраць дому Ерабаама”».
Выступіў Ты дзеля збаўлення Свайго народа, дзеля збаўлення з намашчэнцам Сваім. Ты разбурыў галаву дома бязбожнага, агаліў падмурак аж да голай скалы. — [Сэлах].
І будзе ў той час: Я з паходнямі абшукаю Ерузалім і пакараю людзей, якія сядзяць у брудзе сваім і кажуць у сэрцах сваіх: “Не зробіць Госпад добрага, не зробіць і благога”.
І будуць вылежвацца ў ёй статкі ўсякіх звяроў. І пелікан, і сава будуць начаваць на капітэлях яе; голас іх загікае ў акне, разбурэнне на парозе, бо кедравая шалёўка была знішчана.
І прадставіў Ян сведчанне, кажучы: «Бачыў я Духа, што сыходзіў з неба, як голуб, і Ён застаўся на Ім;
і ў дарозе апоўдні ўбачыў я, о цару, святло з неба, ярчэйшае за ззянне сонца, якое агарнула мяне і тых, што ішлі разам са мной.
Ён загадаў: «Закрыйце ўваход у пячору вялікімі камянямі і пастаўце людзей, каб іх, запёртых, пільнавалі.
І, убачыўшы Яго, паў я да ног Яго, быццам нежывы. А Ён паклаў правую руку Сваю на мяне, кажучы: «Не бойся! Я – Першы, і Апошні,
І выступіў іншы анёл, і стаў перад ахвярнікам, трымаючы залатую кадзільніцу, і дадзена было яму шмат фіміяму, каб з малітвамі ўсіх святых узнёс іх на залаты ахвярнік, які перад пасадам.