Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 42:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 дасягне вас там, у зямлі Егіпецкай, меч, якога баіцеся, а таксама голад, якога палохаецеся, будзе спадарожнічаць вам у Егіпце, і там вы паўміраеце.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 станецца, што меч, якога вы баіцёся, дасягне вас там, у зямлі Эгіпецкай, і голад, якога вы палохаецеся, будзе спадарожнічаць вам у Эгіпце, і там вы паўміраеце.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 дык меч, якога вы баіцеся, дагоніць вас там, у зямлі Егіпецкай, і голад, якога вы страшыцеся, будзе заўсёды сьледаваць за вамі там у Егіпце, і там памраце.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 42:16
13 Крыжаваныя спасылкі  

За грэшнікамі гоніцца ліха, а дабром адплаціцца справядлівым.


Народ і царства, якія не хацелі б служыць Набукаданосару, цару Бабілона, і якія не схілілі шыі сваёй пад ярмо цара Бабілона, Я наведаю голадам і мечам, і заразай, — кажа Госпад, — пакуль не аддам іх у яго рукі.


далей ад халдэяў, бо баяліся іх, бо Ізмаэль, сын Натаніі, забіў Гадалію, сына Ахікама, якога цар Бабілона прызначыў кіраўніком у краіне.


А калі вы скажаце: “Не будзем жыць у гэтай зямлі”, ды не паслухаеце голасу Госпада, Бога вашага,


Вось, Я буду чуваць над вамі на няшчасце, а не на дабро. Усе людзі з Юды, якія ў зямлі Егіпецкай, загінуць ад меча і голаду, аж пакуль да рэшты не звядуцца.


“Баіцеся меча, і Я ўзвяду на вас меч, — кажа Госпад Бог.


А ўсё ж такі ці ж словы Мае і загады Мае, якія даручыў Я слугам Маім, прарокам, ці ж не закранулі яны бацькоў вашых? І яны навярнуліся і казалі: “Як маніўся Госпад Магуццяў зрабіць з намі адносна паводзін нашых і ліхоццяў нашых — так і зрабіў з намі”».


Калі так Яго пакінем, дык усе павераць у Яго, і прыйдуць рымляне, і захопяць нас, і краіну, і народ».


А калі не захочаш слухаць голас Госпада, Бога твайго, каб берагчы і выконваць усе прыказанні Яго і загады, якія я сёння загадваю табе, то прыйдуць на цябе ўсе гэтыя праклёны і апануюць цябе.


Дакранецца да цябе Госпад сухотамі і гарачкаю, трасцай, спякотаю, засухаю, палючым ветрам, іржою, і яны будуць пераследаваць цябе, пакуль ты не загінеш.


І прыйдуць на цябе ўсе гэтыя праклёны і будуць цябе пераследаваць і здзекавацца з цябе, пакуль не прападзеш, бо не слухаў ты Госпада, Бога твайго, і не выконваў прыказанняў Яго і загадаў, якія Ён загадаў табе.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы