паслаў у Тэкуа, і прывёў адтуль разумную жанчыну, і сказаў ёй: «Прыкінься, што ты ў жалобе, і апраніся ў жалобнае адзенне, і не намашчайся алеем, каб быць, як жанчына, якая ўжо вельмі доўга смуткуе па памерлым.
АМОСА 1:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Словы Амоса, які быў сярод пастухоў з Тэкуа; што бачыў ён адносна Ізраэля ў дні Озіі, цара Юды, і ў дні Ерабаама, сына Ёаса, цара Ізраэля, і за два гады перад землятрусам. Біблія (пераклад А.Бокуна) Словы Амоса, што быў [адным] з гадоўцаў авечак у Тэкоа, якія ён бачыў пра Ізраіль у дні Узіі, валадара Юды, і ў дні Ерабаама, валадара Ізраіля, два [гады] перад землятрусам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Словы Амоса, аднаго пастуха Тэкойскага, якія ён чуў ва ўяве пра Ізраіля ў дні Азіі, цара Юдэйскага і ў дні Ераваама, сына Ёасавага, цара Ізраільскага, за два гады перад землятрусам. |
паслаў у Тэкуа, і прывёў адтуль разумную жанчыну, і сказаў ёй: «Прыкінься, што ты ў жалобе, і апраніся ў жалобнае адзенне, і не намашчайся алеем, каб быць, як жанчына, якая ўжо вельмі доўга смуткуе па памерлым.
Дык, пайшоўшы адтуль, Ілля знайшоў Элісея, сына Сафата, які араў дванаццаццю парамі валоў, і сам быў пры дванаццатай. І, калі падышоў да яго Ілля, ён кінуў на яго плашч свой,
А ўвесь народ Юдэі ўзяў Азарыю, які меў шаснаццаць гадоў, і паставілі яго царом на месца бацькі яго, Амазіі.
На пятнаццаты год Амазіі, сына Ёаса, цара Юдэі, Ерабаам, сын Ёаса, стаў царом Ізраэля, і цараваў у Самарыі сорак адзін год.
І калі раніцай падняліся, пайшлі ў пустыню Тэкуа; і Язафат, стоячы пасярод іх, сказаў: «Слухайце мяне, жыхары Юдэі і Ерузаліма! Майце веру ў Госпада, Бога вашага, і застанецеся; верце прарокам Яго — і ўсё будзе добра ў вас».
А Майсей пасвіў авечак для Етры, цесця свайго, святара мадыянскага; і, калі гнаў ён статак па-за пустыню, прыйшоў да гары Божай Гарэб.
Бачанне Ісаі, сына Амоса, якое бачыў ён адносна Юды і Ерузаліма ў дні Озіі, Ёатама, Ахаза і Эзэкіі, цароў Юдэйскіх.
Словы Ярэміі, сына Хэлькіі, з ліку святароў, якія былі ў Анатоце, у зямлі Бэньяміна.
Прарокі, якія былі перада мной і перад табой ад пачатку, праракавалі супраць многіх земляў і супраць вялікіх царстваў пра вайну, няшчасце і заразу.
Уцякайце з асяродку Ерузаліма, сыны Бэньяміна, і ў Тэкуа трубіце ў трубы, і над Бэт-Харэмам падыміце знак, бо з поўначы паказалася няшчасце ды вялікае спусташэнне.
Дык ты скажаш ім усе гэтыя словы, але яны не паслухаюць цябе, і будзеш клікаць іх, але яны не адгукнуцца табе.
Слова Госпада, якое было да Осіі, сына Бээры, у дні цароў юдэйскіх: Озіі, Ёатама, Ахаза і Эзэкіі, таксама ў дні цара ізраэльскага Ерабаама, сына Ёаса.
І ў адказ сказаў Амос Амазіі: «Я не прарок і не сын прарока, але я пастух і збіраю сікаморы.
Слова Госпада, якое было да Міхея з Марэсэта ў дні Ёатама, Ахаза і Эзэкіі, цароў Юды, якое ўбачыў ён пра Самарыю і Ерузалім.
І вы будзеце ўцякаць у лагчыну сярод іх гор, бо лагчына міжгорная працягнецца аж да Ясола; і ўцякаць будзеце, як уцякалі ў час землятрусу ў дні Озіі, цара Юды; і прыйдзе Госпад, Бог мой, і ўсе святыя разам з Ім.
А калі ішоў каля мора Галілейскага, убачыў двух братоў – Сімона, які завецца Пётрам, і Андрэя, брата яго, як запускалі сеткі ў мора, бо былі рыбаловамі.
але Бог выбраў неразумнае свету, каб пасароміць мудрых, і кволае свету, каб пасароміць магутных,