Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




4 ЦАРСТВАЎ 14:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 На пятнаццаты год Амазіі, сына Ёаса, цара Юдэі, Ерабаам, сын Ёаса, стаў царом Ізраэля, і цараваў у Самарыі сорак адзін год.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 У пятнаццатым годзе Амазіі, сына Ёаша, валадара Юды, Ерабаам, сын Егааша, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на сорак адзін год.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 У пятнаццаты год Амасіі, сына Ёасавага, цара Юдэйскага, зацараваў Ераваам, сын Ёасаў, цар Ізраільскі, у Самарыі і валадарыў сорак адзін год,

Глядзіце раздзел Копія




4 ЦАРСТВАЎ 14:23
13 Крыжаваныя спасылкі  

А Госпад сказаў Егу: «За тое, што ты старанна выканаў тое, што добрае ў вачах Маіх, і ўсё, што было ў сэрцы Маім адносна дому Ахаба, сыны твае будуць сядзець на пасадзе Ізраэля аж да чацвёртага пакалення».


І заснуў Ёас пры бацьках сваіх, а Ерабаам сеў на яго пасад. А быў пахаваны Ёас у Самарыі з царамі Ізраэля.


На другі год Ёаса, сына Ёахаза, цара Ізраэля, стаў царом Амазія, сын Ёаса, цара Юдэі.


А астатнія дзеянні Ёаса, якія ён зрабіў, і мужнасць яго, з якою ваяваў супраць Амазіі, цара Юдэі, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля?


І заснуў Ёас з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў Самарыі разам з царамі Ізраэля; і па ім стаў царом сын яго Ерабаам.


Ён адбудаваў Элат і вярнуў яго Юдэі, пасля таго як заснуў цар з бацькамі сваімі.


І дапускаўся ён ліхога ў вачах Госпада; і не адвярнуўся ад усіх грахоў Ерабаама, сына Набата, які ўводзіў у грэх Ізраэль.


І не сказаў Госпад, каб знішчана было імя Ізраэля з-пад неба, але ўратаваў яго рукою Ерабаама, сына Ёаса.


На дваццаць сёмы год Ерабаама, цара Ізраэля, Азарыя, сын Амазіі, цара Юдэі, пачаў цараваць.


Усе яны былі падлічаны ў дні Ёатама, цара Юды, ды ў дні Ерабаама, цара Ізраэля.


Слова Госпада, якое было да Осіі, сына Бээры, у дні цароў юдэйскіх: Озіі, Ёатама, Ахаза і Эзэкіі, таксама ў дні цара ізраэльскага Ерабаама, сына Ёаса.


Словы Амоса, які быў сярод пастухоў з Тэкуа; што бачыў ён адносна Ізраэля ў дні Озіі, цара Юды, і ў дні Ерабаама, сына Ёаса, цара Ізраэля, і за два гады перад землятрусам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы