Ты, пабіўшы Эдом, узмацніўся і сэрца тваё ўзганарылася; будзь задаволены славаю і заставайся ў доме сваім! Навошта ты выклікаеш няшчасце, каб упаў ты і Юдэя разам з табою?»
АБАКУМА 2:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вось, багацці зводзяць чалавека пыхлівага, і не дойдзе ён да канца; ён разяўляе горла сваё, як апраметную, ды, як смерць, ніколі ён не заспакоены: і сцягвае ён да сябе ўсе народы, і ўсіх людзей збірае да сябе. Біблія (пераклад А.Бокуна) І, як віно здрадлівае, чалавек пыхлівы, і ён ня мае супакою, ён разьзяўляе, як апраметную, душу сваю, і ён, як сьмерць, не насыціцца, але зьбірае да сябе ўсе народы і зграмаджвае да сябе ўсе плямёны». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пагардлівы чалавек, як віно, якое бродзіць, не супакойваецца, так што пашырае душу сваю як пекла, і як сьмерць ён ненасытны, і зьбірае да сябе ўсе народы і захопвае сабе ўсе плямёны. |
Ты, пабіўшы Эдом, узмацніўся і сэрца тваё ўзганарылася; будзь задаволены славаю і заставайся ў доме сваім! Навошта ты выклікаеш няшчасце, каб упаў ты і Юдэя разам з табою?»
Віно — празмерная рэч і сіцэра — неспакойная; ніхто з тых, хто захапляецца імі, не будзе мудрым.
Дзе ёсць вялікая маёмасць, там многа і тых, што яе спажываюць; і што за карысць з гэтага ўласніку: хіба што глядзець на багацце сваімі вачамі?
што калаціла людзей ударамі несупынна, [жазло,] што ў шаленстве падначальвала народы ў бясконцых пераследах.
Чулі мы пра пыхлівасць Мааба, што надта напышлівы, — пра ганарыстасць яго, нахабства яго, ды злоснасць яго, ды пра выхваленні яго незаслужаныя.
Ды прыгнецца велічнасць чалавечая і прынізіцца пыха людская, і адзін толькі Госпад узвысіцца ў той дзень,
Накрываюць стол, засцілаюць абрусам, ядуць, п’юць. Падыміцеся, князі! Намасціце шчыт!
Таму апраметная расшырыла свае глоткі ды разявіла сваю пашчу нарасцяж: падаюць туды волаты Ерузаліма, і народ яго, і пыхлівыя, і тыя, хто весяліцца ў ім.
Гора тым, што далучаюць дом да дома, а поле яднаюць з полем аж да канца зямельных надзелаў! Ці ж вы адны толькі жывяце на сярэдзіне зямлі?
вось, Я пашлю і збяру ўсе плямёны і ўсе пакаленні Поўначы, — кажа Госпад, — і Набукаданосара, цара Бабілона, Майго паслугача. Я прывяду іх супраць гэтай зямлі, супраць яе жыхароў ды супраць усіх народаў, якія вакол яе; — і заб’ю іх, і выстаўлю іх як страхоцце на пасмяянне і на вечную пагібель.
Склічце лучнікаў супраць Бабілона. Вы ўсе, хто нацягвае лукі; расстаўце лагер вакол яго, каб ніхто не выйшаў, і аддайце яму належна за яго справы і ўсё, што ён вам рабіў, зрабіце яму, бо ён паўстаў супраць Госпада, супраць Святога Ізраэлева!
У прагнасці іх падрыхтую ім баль, напаю іх, каб ашалелі і заснулі сном вечным, і не прачнуліся, — кажа Госпад. —
Усіх ён ловіць вудаю, цягне іх нератам сваім і збірае ў сетку сваю; з гэтага цешыцца і скача ў радасці.
Такім чынам, няўжо мае ён заўсёды выцягваць меч свой, каб забіваць людзей без літасці?
прыкладалі намаганні, каб жыць у супакоі, і рабіць сваю справу, і зарабляць на пражыццё ўласнымі рукамі, як загадалі мы вам,
Дык большую дае ласку паводле таго, як кажа: «Бог супрацівіцца пыхлівым, а пакорлівым ласку дае».