ЕРАМІІ 50:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)29 Склічце лучнікаў супраць Бабілона. Вы ўсе, хто нацягвае лукі; расстаўце лагер вакол яго, каб ніхто не выйшаў, і аддайце яму належна за яго справы і ўсё, што ён вам рабіў, зрабіце яму, бо ён паўстаў супраць Госпада, супраць Святога Ізраэлева! Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)29 Склічце лучнікаў супраць Бабілону. Вы ўсе, якія нацягваеце лукі, станьце табарам вакол яго, няхай ніхто не ўцячэ. Аднагарадзіце яму паводле справаў ягоных і тое, што ён вам рабіў, зрабіце яму, бо ён выхваляўся супраць ГОСПАДА, супраць Сьвятога Ізраіля! Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)29 Склічце супроць Вавілона лучнікаў; усе, хто напінае лук, вакол яго, каб ніхто не ўратаваўся зь яго, аддайце яму паводле дзеяў яго, каб ніхто не ўратаваўся зь яго, аддайце яму паводле дзеяў яго; як ён учыняў, так учынеце і зь ім, бо ён узьнёсься супроць Госпада, супроць Сьвятога Ізраілевага. Глядзіце раздзел |
але падняўся ты супраць Госпада Неба, і прынесены былі да цябе пасудзіны Яго дома, і ты, і твае магнаты, і твае жонкі ды твае наложніцы пілі з іх віно; усхваліў ты таксама багоў срэбраных і залатых, і медных, жалезных, і драўляных, і каменных, якія ані бачаць, ані чуюць, ані разумеюць; Бога ж, Які валодае ў руцэ Сваёй тваім дыханнем і ўсімі дарогамі тваімі, — не ўшанаваў.