Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 51:39 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

39 У прагнасці іх падрыхтую ім баль, напаю іх, каб ашалелі і заснулі сном вечным, і не прачнуліся, — кажа Госпад. —

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

39 Калі яны будуць разагрэтыя, Я падрыхтую для іх гасьціну, і напаю іх, каб усьцешыліся і заснулі сном вечным, і не прачнуліся, кажа ГОСПАД.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

39 У час іхняга разгарачэньня зраблю ім гасьціну і ўпаю іх, каб яны павесяліліся і заснулі вечным сном, і не прачыналіся, кажа Гасподзь.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 51:39
12 Крыжаваныя спасылкі  

«І напаю Я князёў яго, і мудрацоў яго, і намеснікаў яго, і ўрадоўцаў яго, і мужных яго, і заснуць яны сном вечным, і не прачнуцца, — кажа Валадар, Госпад Магуццяў — імя Яго».


«І ты скажаш ім: гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Піце, і напівайцеся, і ванітуйце, і падайце, і не падымайцеся на віду меча, які Я пашлю паміж вас”.


Так і ты ап’янееш, будзеш глядзець з пагардаю; і ты будзеш шукаць абароны ад ворага.


Як густыя церні, сплеценыя між сабою, ды як горкія п’яніцы, так яны цалкам спалены будуць, як сухая салома.


Той самай ноччу цар халдэйскі Балтасар быў забіты.


Напаіце яго, бо падняўся ён супраць Госпада, і хай паваліцца рукамі Мааб у ваніты свае і сам станецца пасмешышчам.


Дакуль складаць мне намеры ў душы маёй, смутак у сэрцы маім кожны дзень? Дакуль жа будзе ўзносіцца вораг мой нада мною?


Спяць пастухі твае, цар Асірыйскі, адпачываюць князі твае, рассыпаўся народ твой па гарах, і няма каму сабраць яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы