І Госпад быў з ім, і ён быў чалавекам, якому добра вялося ва ўсім, і ён жыў у доме гаспадара свайго.
ІСУСА 1:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ніхто не зможа супрацівіцца табе ва ўсе дні жыцця твайго; як Я быў з Майсеем, так буду і з табою; не пакіну цябе і не адступлю ад цябе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ніхто ня зможа супрацівіцца табе ў-ва ўсе дні жыцьця твайго, і як Я быў з Майсеем, так буду з табою. Не пакіну цябе і не адступлю ад цябе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ніхто ня ўстоіць перад табою: не адступлюся ад цябе і не пакіну цябе. |
І Госпад быў з ім, і ён быў чалавекам, якому добра вялося ва ўсім, і ён жыў у доме гаспадара свайго.
Як быў Госпад з гаспадаром маім царом, так няхай будзе Ён з Саламонам і хай узвялічыць пасад яго больш за пасад гаспадара майго, цара Давіда!»
Такім чынам, калі ты будзеш слухацца ва ўсім, што Я загадаю табе, і будзеш хадзіць шляхамі Маімі, і будзеш рабіць, што справядліва ў вачах Маіх, пільнуючы прыказанні Мае і загады, як рабіў Давід, паслугач Мой, Я буду з табой і збудую табе дом моцны, як пабудаваў Давіду, і перадам табе Ізраэль,
Хай будзе Госпад, Бог наш, з намі, як быў з бацькамі нашымі, Які не пакідае нас і не адкідвае,
Таксама казаў Давід свайму сыну Саламону: «Дзейнічай мужна, і набярыся сілы, і спаўняй, не бойся і не трывожся; бо Госпад, Бог мой, будзе з табой, і не пакіне цябе, і не адвернецца, пакуль не выканаеш усё, што патрэбна для пабудовы дома Госпадава.
Спачніце і паглядзіце, што Я — Бог: буду ўзнесены Я між народамі і буду ўзнесены Я на зямлі.
Адказаў яму Ён: «Я буду з табой; будзеш мець гэты знак, што Я паслаў цябе: калі выведзеш народ з Егіпта, будзеш служыць Богу на гэтай гары».
І павяду сляпых па дарозе, якой не ведаюць, ды па сцежках, якіх не спазналі, дам ім хадзіць, замяню цемру перад імі на святло, а крывое — на роўнае. Гэтыя словы споўню для іх ды не пакіну іх».
І той, хто пойдзе супраць яго, будзе весці сябе па свайму ўпадабанню ды ніхто не зможа яму супрацьстаяць; і ўтрымаецца ў прыгожым краі, і ў руцэ яго — спусташэнне.
навучаючы іх выконваць усё, што Я вам перадаў. І вось, Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку». Амін.
Калі выйдзеш на вайну супраць ворагаў сваіх і ўбачыш, што і коней, і калясніц, і людзей у варожым войску болей, чым у цябе, не бойся іх, бо з табой Госпад, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Егіпецкай.
бо Госпад, Бог ваш, ідзе з вамі і будзе ваяваць за вас з ворагамі вашымі, каб выратаваць вас з небяспекі”.
А Госпад загадаў Ешуа, сыну Нуна, і сказаў: «Будзь мужным і моцным, бо ты ўвядзеш сыноў Ізраэля ў зямлю, якую Я абяцаў ім, а Я буду з табою».
бо Госпад, Бог твой, — Бог міласэрны, Ён не пакіне цябе, не знішчыць зусім і не забудзе запавету, у якім склаў прысягу бацькам тваім.
У рукі твае аддасць Ён цароў іх, і сатрэш імёны іх з-пад неба; ніхто не зможа супрацівіцца табе, пакуль не выгубіш іх.
Госпад жа з’явіўся перада мною і ўмацаваў мяне, каб прапаведаванне праз мяне працягвалася і каб яго пачулі ўсе народы; і я пазбегнуў ільвінае пашчы.
Хай будуць норавы без сквапнасці; будзьце задаволены тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адхінуся ад цябе і не пакіну цябе».
Як слухалі мы ва ўсім Майсея, так будзем слухаць і цябе; толькі хай будзе Госпад, Бог твой, з табою, як быў з Майсеем.
Ці не Я загадваю табе: “Будзь цвёрды і мужны, не палохайся і не бойся, бо з табою Госпад, Бог твой, ва ўсім, да чаго імкнешся”»?
І сказаў Госпад Ешуа: «Не бойся іх! Бо ў рукі твае Я аддаю іх; ніхто з іх не зможа ўстаяць перад табою».
І даў ім Госпад супакой з усіх бакоў, і ніхто з ворагаў не адважыўся ваяваць з імі, але ўсіх ворагаў Госпад падпарадкаваў Ізраэлю.
І сказаў Госпад да Ешуа: «Сёння Я пачну ўзвышаць цябе перад усім Ізраэлем, каб ведалі яны, што як Я быў з Майсеем, так буду і з табой.
І калі Госпад даваў ім суддзяў, Госпад быў з суддзёю, і вызваляў іх ад рук ворагаў іх праз увесь час суддзі, бо Госпад змякчаўся міласэрнасцю і чуў стогны няшчасных.
Такім чынам, калі здзейсняцца для цябе ўсе гэтыя знакі, зрабі, што зможа рука твая, бо Госпад будзе з табою.