«Ці ты заўважыў, як Ахаб упакорыўся перада Мною? Дык за тое, што ён упакорыўся перада Мною, Я не навяду бяды ў яго дні, але ў дні сына яго навяду бяду на дом яго».
ІСАІ 66:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ж не рука Мая ўчыніла ўсё гэта, ды ўсё гэта Маё, — кажа Госпад. — Але вось да каго Я буду прыглядацца: да беднага і прыгнечанага духам, і да таго, хто трымціць перад словамі Маімі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Усё гэта зрабіла рука Мая, і ўсё гэта Маё, кажа ГОСПАД. Але Я гляджу на таго, хто бедны і прыгнечаны духам і хто трымціць перад словам Маім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо ўсё гэта зрабіла рука Мая, і ўсё гэта было, кажа Гасподзь. А вось, на каго Я пагляджу: на ўпакоранага і зламанага духам і на таго, хто трымціць перад словам Маім. |
«Ці ты заўважыў, як Ахаб упакорыўся перада Мною? Дык за тое, што ён упакорыўся перада Мною, Я не навяду бяды ў яго дні, але ў дні сына яго навяду бяду на дом яго».
І паведаміў пісар Сафан цару, кажучы: «Святар Хэлькія даў мне кнігу». Калі Сафан прачытаў яе перад царом
заключым запавет з Госпадам, Богам нашым, што адправім усіх жонак і тых, хто ад іх нарадзіўся, паводле волі Госпада і тых, хто пільнуе прыказанне Госпада, Бога нашага, і хай усё будзе па законе!
А сышліся да мяне ўсе, хто баяўся слоў Бога Ізраэля дзеля злачынстваў тых, хто прыйшоў з няволі; і сядзеў я сумны аж да вячэрняй ахвяры.
Ахвяра Богу — дух спакутаваны; сэрца стурбаванага і пакорлівага, Божа, Ты не адцураешся.
Шчасны чалавек, які мае страх [Божы], а хто сэрца сваё зацвярджае — трапіць у бяду.
Падыміце вочы вашы да вышыняў і паглядзіце: Хто стварыў гэта? Той, Хто парадкам вядзе іх войска і заве іх па імені; дзеля такой вялікасці моцы і магутнасці і дужасці Яго аніводнага не бракуе.
каб бачылі і ведалі, разважалі і адначасна разумелі, што рука Госпадава зрабіла гэта ды Святы Ізраэлеў стварыў гэта».
Бо гэта кажа Высокі і Узвышні, Які пражывае ў вечнасці, а імя Яго — святое: «На вышіні і ў святым месцы, жыву Я, ды разам з засмучанымі ды пакорнымі духам, каб ажывіць дух пакорных і ажывіць сэрца засмучанае.
Дух Госпада Бога нада мною, таму Госпад мяне намасціў, каб прапаведаваў добрую вестку ўбогім; паслаў мяне лячыць раны зламаным сэрцам, абвяшчаць палонным свабоду, а вязням — вызваленне,
Слухайце слова Госпада, якія трымціце перад словам Яго. Сказалі браты вашы, якія ненавідзяць вас і якія вас адганяюць дзеля Майго імя: «Хай Госпад пакажа Сваю славу, каб мы аглядалі вашу радасць», але яны пасаромеюцца.
Услед за Госпадам пойдуць яны; як леў, Ён дасць голас свой, бо Ён сам зарычыць, і з дрыжэннем збягуцца сыны з захаду.
Сказана было табе, чалавеча, што добрае і што патрабуе ад цябе Госпад: каб ты чыніў справядлівасць, і любіў міласэрнасць, і з пакораю хадзіў з Богам сваім.
Пачуў я, і ўскіпела нутро маё, на вестку задрыжэлі вусны мае. Боль пранік у косці мае, і пада мной захісталіся ногі мае. Буду спакойны ў дзень трывогі, калі нахлыне яна на народ мой праз тых, хто нападае на нас.
Ён у жаху і трымценні сказаў: «Госпадзе, што хочаш, каб я рабіў?» А Госпад яму: «Устань і ідзі ў горад, і скажуць табе, што маеш рабіць».
Дык вось, дарагія мае, як заўжды былі вы паслухмянымі, не толькі ў маёй прысутнасці, але тым больш цяпер, калі я адсутнічаю, са страхам і трымценнем здзяйсняйце сваё збаўленне.