І ў восьмы дзень ён адпусціў народ, яны, дабраславіўшы цара, вырушылі ў свае палаткі, з вясёлым сэрцам з-за ўсяго добрага, што зрабіў Госпад Давіду, паслугачу Свайму, і Ізраэлю, народу Свайму.
ІСАІ 63:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прыгадаю я літасці Госпада, хвалу Госпада, за ўсё, што нам Госпад аддаў, і за мноства даброццяў для дому Ізраэля, якія ім дараваў паводле міласэрнасці Сваёй і паводле мноства літасці Сваёй. Біблія (пераклад А.Бокуна) Буду ўзгадваць міласэрнасьць ГОСПАДА, праслаўляць ГОСПАДА за ўсё, што ГОСПАД для нас учыніў, і за мноства дабрадзействаў для дому Ізраіля, якія Ён учыніў для нас у ласкавасьці Сваёй і паводле вялікай ласкі Сваёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Узгадаю міласьці Гасподнія і славу Гасподнюю за ўсё, што Гасподзь дараваў нам, і вялікую даброць Ягоную дому Ізраілеваму, якую ўзычыў Ён яму зь міласэрнасьці Сваёй і ад мноства шчадротаў Сваіх. |
І ў восьмы дзень ён адпусціў народ, яны, дабраславіўшы цара, вырушылі ў свае палаткі, з вясёлым сэрцам з-за ўсяго добрага, што зрабіў Госпад Давіду, паслугачу Свайму, і Ізраэлю, народу Свайму.
Такім чынам, толькі ў дваццаць трэці дзень сёмага месяца ён адпусціў да сваіх палатак народ, які цешыўся і радаваўся на дабро, якое Госпад учыніў Давіду, і Саламону, і народу свайму Ізраэлю.
Такім чынам, занялі яны гарады ўмацаваныя і зямлю ўраджайную; і завалодалі дамамі, напоўненымі ўсякім дабром, студнямі, зробленымі іншымі людзьмі, вінаграднікамі і гаямі аліўкавымі ды мноствам дрэў пладовых. І елі яны, і насычаліся, і растлусцелі дзеля вялікай дабраты Тваёй.
І аддаў Ты іх у рукі ворагаў іх, каб здзекаваліся над імі; і яны ў час гора свайго прызвалі Цябе, і Ты пачуў іх з нябёсаў, і ў бязмежнай літасці Тваёй даў Ты ім збаўцаў, каб збаўлялі яны іх з рук ворагаў іх.
Але ў міласэрнасці найвялікшай Сваёй не вынішчыў іх і не пакінуў Ты іх; бо Ты — Бог міласэрны і міласцівы.
І яны ў царствах сваіх і ў дабраце Тваёй вялікай, якую Ты даў ім, і ў зямлі надта абшырнай і ўрадлівай, якую Ты ім даў, не служылі Табе ды не адвярнуліся ад учынкаў сваіх найгоршых.
ДЗАЙН. Успаміны пра невычэрпнасць лагоднасці Тваёй будуць разносіць і справядлівасці Тваёй узрадуюцца.
ДЗАЙН. Помні, Госпадзе, пра міласці Твае і пра міласэрнасць Тваю, бо яны спрадвечныя!
А Ты, Госпадзе, Бог міласэрны і літасцівы, і цярплівы, вялікай спагаднасці і праўды,
Бо Ты ж, Госпадзе, добры і ласкавы, і вялікая міласэрнасць [Твая] да ўсіх, што прызываюць Цябе.
І ўзвесяліўся Етра з дабрадзействаў, якія ўчыніў Госпад Ізраэлю, і з таго, што вырваў яго з рук егіпцян.
Госпадзе, Божа наш, не Ты, а іншыя гаспадары нас апанавалі, але мы толькі з Табой успамінаць будзем імя Тваё.
Зважце на Абрагама, бацьку вашага, ды на Сару, якая нарадзіла вас, бо паклікаў Я яго аднаго, і дабраславіў яго, і павялічыў яго.
Горы бо адступяцца ды ўзгоркі трэсціся будуць, але міласэрнасць Мая не адступіцца ад цябе і не захістаецца прымірэнне Маё, — кажа Госпад, Літасцівец твой. —
У момант гневу адвярнуў Я на хвіліну аблічча Сваё ад цябе, але ў адвечнай міласэрнасці Сваёй пашкадаваў цябе, — кажа Адкупіцель твой, Госпад. —
Хай бязбожны пакіне дарогу сваю, а нягоднік — намеры свае; і хай навернецца да Госпада, і Ён злітуецца над ім, і да Бога нашага, бо Ён шчодры на прабачэнне.
Выходзіш насустрач таму, хто радуецца, хто чыніць справядлівасць, і тым, якія ў дарогах Тваіх памятаюць пра Цябе. Вось жа, Ты загневаўся, а мы зграшылі; не ўратуемся з імі ад веку.
І пашлюблю цябе сабе на вечнасць; і пашлюблю цябе сабе па справядлівасці, і па законе, і па міласэрнасці, і па літасцівасці,
Што бо ёсць добрае ў Яго і што ёсць прыгожае ў Яго! Збожжа будзе расціць юнакоў, і маладое віно — дзяўчын.
Дык калі вы, ліхія, навучыліся даваць сынам сваім добрыя дарункі, дык куды больш Айцец ваш, Які ёсць у небе, дасць добрае тым, што просяць у Яго.
Ці пагарджаеш багаццем дабраты, цярплівасці і вялікадушнасці Яго, не разумеючы, што дабрата Божая прыводзіць цябе да навяртання?
Закон жа прыйшоў пасля, так што злачынствы памнажаліся; а дзе памножыўся грэх, там празмерна памножылася ласка,