Падняўшы тады вочы, Лот убачыў усю ваколіцу каля Ярдана, якая цалкам арашалася, пакуль не знішчыў Госпад Садома і Гаморы, як рай Госпада і як Егіпет, аж да Сэгора.
ІСАІ 51:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо суцяшае Госпад Сіён, суцяшае ўсе руіны яго, робіць пустыню яго — быццам Эдэн, а пустэчу яго — быццам сад Госпада. Знойдуцца ў ім радасць і весялосць, падзяка і гучанне спеваў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо пацешыць ГОСПАД Сыён, пацешыць усе руіны ягоныя, і зробіць Ён пустыню ягоную як Эдэм, і стэп ягоны — як сад ГОСПАДА. І будуць знойдзены ў ім вясёласьць і радасьць, дзякаваньне і голас сьпяваньня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так, Гасподзь суцешыць Сіён, суцешыць усе руіны яго і зробіць пустыні яго, як рай, і стэп яго, як сад Госпада: радасьць і весялосьць будуць у ім, славаслоўе і песнапеньне. |
Падняўшы тады вочы, Лот убачыў усю ваколіцу каля Ярдана, якая цалкам арашалася, пакуль не знішчыў Госпад Садома і Гаморы, як рай Госпада і як Егіпет, аж да Сэгора.
І ты скажаш у той дзень: «Услаўлю Цябе, Госпадзе, бо хаця разгневаўся Ты на мяне, але гнеў Твой супакоіўся і пацешыў Ты мяне.
І скажуць у той дзень: “Вось Ён, Той Самы Бог наш, мы чакалі Яго, каб Ён збавіў нас; Той Самы Госпад, мы трымаліся Яго: будзем цешыцца і радавацца са збаўлення Яго”».
Тады заскача, як алень, кульгавы, і загамоніць радасна язык нямых, бо праб’юцца воды ў пустыні і ручаі ў стэпе.
Правееш іх, і вецер разгоніць іх, і бура рассыпле іх: а ты будзеш радавацца ў Госпадзе і цешыцца ў Святым Ізраэлевым.
вось, Я чыню новае, і цяпер збудзецца; ці ж вы не пазнаеце гэтага? Вось жа, пакладу дарогу праз пустыню, а на бездарожжы — рэкі.
Выклікаю слова слугі Свайго і дапаўняю раду пасланцаў Сваіх. Я той, Які кажу Ерузаліму: “Будзеш абжыты!” — і гарадам Юды: “Будзеце адбудаваныя!” — і пустэчу яго аднаўлю!
Слаўце, нябёсы, і радуйся, зямля! Весяліцеся з песняю, горы! Бо цешыць Госпад народ Свой і бедных Сваіх шкадуе”.
Бо руіны ў цябе і пустыні ў цябе, і зямля спустошаная: цяпер ты будзеш цеснай для жыхароў; і далёка будуць тыя, хто паглыналі цябе.
Гэта кажа Госпад: “У час прыдатны выслухаў Я цябе ды ў дзень збаўлення ўспамог табе; і захаваў Я цябе, і ўстанавіў цябе заветам для народа, каб ты аднавіў зямлю ды каб раздзяліў спустошаную спадчыну;
«Я, Я сам — Пацяшальнік ваш. Хто ты, што баішся чалавека смяротнага і сына чалавечага, які, як трава, высахне?
Радуйцеся і цешцеся ўсе разам, апусцелы Ерузалім, бо суцешыў Госпад народ Свой, адкупіў Ерузалім!
Буду радавацца радасцю ў Госпадзе, і ўзвесяліцца душа мая ў Богу маім, бо апрануў Ён мяне ў шаты збаўлення і агарнуў Ён мяне вопраткаю справядлівасці, як сужэнца, аздобленага вянцом, і як сужэнку, упрыгожаную каштоўнасцямі яе.
Але будуць радавацца і весяліцца назаўсёды з таго, што Я ствараю: бо, вось, Я ствараю з Ерузаліма весялосць і з яго народа — радасць.
ты жыў у раскошы раю Божага, пакрывалі цябе ўсякія каштоўныя камяні; сардый, тапаз і яшма, хрызаліт і онікс, і берыл, і сапфір, і карбункул, і смарагд, і золата чаканнага гатунку былі ў цябе; у дзень нараджэння твайго былі яны прыгатаваны.
І Я памножу ў вас людзей і жывёлу, і яны будуць павялічвацца і расці; і зраблю, што будзеце вы абжытыя так, як у мінулым, і Я буду абдорваць вас дабротамі больш, чым вы мелі дагэтуль, і вы зразумееце, што Я — Госпад.
будуць казаць: “Гэтая спустошаная зямля стала, як сад Эдэнскі, і гарады, спустошаныя, і знішчаныя, і зруйнаваныя, цяпер умацаваныя і населеныя”.
Перад ім агонь пажырае, а за ім палае полымя. Як сад Эдэнскі зямля перад ім, а за ім — стэп пусты; і нічому не будзе ратунку ад яго.
Яго, хоць не бачылі, вы любіце і хоць цяпер не бачыце Яго, але верыце і цешыцеся радасцю невымоўнаю і найслаўнейшаю,