Давідаў. Псальм. Буду спяваць пра міласэрнасць і суд. Буду Табе, Госпадзе, псальмы спяваць.
ІСАІ 5:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І буду спяваць песню Міламу майму пра вінаграднік Яго: у майго Мілага быў вінаграднік на ўрадлівым узгорку. Біблія (пераклад А.Бокуна) І буду я сьпяваць Любаму майму сьпеў пра вінаграднік Ягоны. Любы мой меў вінаграднік на ўзгорку ўрадлівым. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Засьпяваю Майму Любаснаму песьню Любаснага Майго пра вінаграднік Ягоны. У Любаснага Майго быў вінаграднік на вяршыні плоднай гары. |
Давідаў. Псальм. Буду спяваць пра міласэрнасць і суд. Буду Табе, Госпадзе, псальмы спяваць.
Вусны яго салодкія, і ўвесь ён прывабны. Такі вось улюбёны мой, і такі вось сябар мой, дочкі Ерузаліма».
«Я сплю, а сэрца маё чувае, [вось,] голас майго ўлюбёнага, які стукае: “Адчыні мне, сястра мая, сяброўка мая, галубка мая, беззаганная мая, бо галава мая ўся ў расе, кучары мае — у кроплях начных!”
Многія пастухі разбурылі вінаграднік Мой, стапталі ўласнасць Маю і зрабілі надзел Мой улюбёны стэпам пустынным.
Я ж пасадзіў цябе як найлепшую вінаградную лазу, як кожнае сапраўднае насенне; дык як жа ты змянілася на парасткі чужой вінаграднай лазы?
«Сын чалавечы, ці ж дрэва вінаграднае лазы ёсць лепшае за якое-небудзь дрэва лазовае, што знаходзіцца паміж дрэў у лесе?
Маці твая падобная да вінаграду, пасаджанага над вадою. Выраслі плады яго і галіны яго дзеля мнагаводдзя;
Ізраэль — адборная вінаградная лаза, што прыносіць многа пладоў сваіх; паводле пладароднасці сваёй множыў ён ахвярнікі; паводле тлустасці зямлі сваёй аздабляў ідалаў.
Паслухайце іншую прыпавесць. Быў чалавек гаспадар дому, які насадзіў вінаграднік, і абгарадзіў яго плотам, і выкапаў у ім выціскальню, і пабудаваў вежу, і наняў у яго вінаградараў, і аддаліўся.
І пачаў Ісус прамаўляць да іх у прыпавесцях: «Чалавек заснаваў вінаграднік, і загарадзіў яго плотам, і выкапаў выціскальню, і пабудаваў вежу, і наняў вінаградараў, і аддаліўся.
Затым пачаў распавядаць Ісус людзям для параўнання: «Адзін чалавек пасадзіў вінаграднік і наняў у яго вінаградараў, а сам аддаліўся на доўгі час.
каб, калі ты будзеш есці і наясіся, дабраславіў ты Госпада, Бога твайго, за зямлю найлепшую, якую даў Ён табе.
Бо Госпад, Бог твой, завядзе цябе ў зямлю добрую, зямлю крыніц водных і ручаёў, дзе на палях і ў гарах прабіваюцца з глыбінь струмені,