ІСАІ 44:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не ведаюць яны і не разумеюць, бо заплюшчыў Ён вочы іх, каб не бачылі і не разумелі ў сэрцы сваім. Біблія (пераклад А.Бокуна) Такія [нічога] ня ведаюць і не разумеюць, бо заплюшчаныя вочы іхнія, каб ня бачыць, і [зачыненае] сэрца іхняе, каб не разумець. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ня ведаюць і не разумеюць яны: Ён заплюшчыў вочы іх, каб ня бачылі, і сэрцы іх, каб не разумелі. |
Вол пазнае гаспадара свайго, і асёл — стойла ўласніка свайго, а Ізраэль не пазнаў, народ Мой не зразумеў.
Госпадзе, Твая рука паднятая! Але не бачаць; хай, засаромленыя, убачаць руплівасць Тваю пра народ, ды агонь на ворагаў Тваіх праглыне іх.
Галіны яго, павысыхаўшы, адломяцца, прыдуць жанчыны і папаляць іх. Бо гэты народ неразумны, таму не пашкадуе яго Той, Хто стварыў яго, і Хто ўфармаваў яго, не пашкадуе яго.
Не разважаюць яны ў сваім сэрцы, не хапае ім навукі і разумення, каб сказаць: «Палавіну яго спаліў агнём ды спёк на распаленых вуглях яго хлеб, спёк мяса і з’еў, а з рэшты яго зраблю агіду! Ці ўпасці мне ніцма перад кавалкам дрэва?»
Такі вось жывіцца попелам; неразумнае сэрца звяло яго, ды не вызваліць ён душы сваёй і не скажа: «Ці ж не падман у правіцы маёй?»
Усе разьбяры балванаў — нішто, і каштоўнасці іх не прыдадуцца ім. Спахвальнікі іх самі не бачаць, і не разумеюць, каб пачулі стыд.
Збярыцеся і прыходзьце і прыступайце разам, якія ўратаваліся з народаў. Не ведаюць [праўды] тыя, якія носяць дрэва разьбы сваёй і просяць бога, які не можа збавіць.
і сабакі ненажэрныя, не ведаюць сытасці, самі пастыры не маюць разумення: усе яны на сваю дарогу схіляюцца, кожны да сваёй карысці, ад найвышэйшага аж да найніжэйшага:
Неразумным стаўся кожны чалавек ды невучоным; пасаромлены кожны майстар ідалам, бо тое, што ён выліў, — фальшывае, і няма духу ў іх.
“Паслухай, народ без розуму і без сэрца, якія, маючы вочы, не бачаць, маючы вушы, не чуюць.
Неразумным стаўся кожны чалавек без ведаў, асаромлены кожны залатар дзеля ідала, бо падманнае ліццё яго, няма ў ім жыцця.
«Сын чалавечы, ты жывеш сярод народа ўпорыстага, які мае вочы, каб бачыць, і не бачыць, і мае вушы, каб чуць, і не чуе, бо гэта народ упорысты.
Многія будуць ачышчаны, і абелены, і выпрабаваны, і бязбожнікі будуць весці сябе бязбожна, і ніводзін з бязбожных не зразумее таго; але навучаныя зразумеюць.
Эфраіме, нашто яму яшчэ ідалы? Я выслухоўваю яго і наглядаю за ім. Я — як кіпарыс зялёны: ад Мяне нараджаецца плод твой».
Род змяіны! Як жа вы можаце добрае гаварыць, калі самі вы благія. Бо ад паўнаты сэрца і вусны гавораць.
Як жа можаце верыць вы, што хвалу прымаеце адзін ад аднаго, а хвалы, што ад адзінага Бога, не шукаеце?
А таму, што не імкнуліся пазнаць Бога, аддаў іх Бог бязглуздаму розуму, каб рабілі тое, што не належыцца,
Вочы іх поўныя чужаложства і няспыннага граху, зводзяць яны душы хісткія; сэрцы іх апанаваны хцівасцю, яны – дзеці праклёну;