ІСАІ 40:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён князёў зводзіць на нішто, суддзяў зямлі робіць марнасцю. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён — Той, Які магнатаў робіць нічым, судзьдзяў зямлі робіць марнасьцю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён ператварае князёў у нішто, нікчэмніць судзьдзяў зямных. |
Прыносьце прысягі і выконвайце [іх] перад Госпадам Богам вашым; усе навокал Яго хай прыносяць дарункі Найвялебнаму.
Высока ўзнятыя вочы чалавека апусцяцца, і сагнецца пыха людская; адзін толькі Госпад узвысіцца ў той дзень.
Дзень бо Госпада Магуццяў надыдзе на кожнага пыхлівага і надутага, і на кожнага, хто выхваляецца, і будзе ён упакораны,
Госпад Магуццяў задумаў гэта, каб прынізіць пыху любой славы і зрабіць сціплымі ўсіх знакамітых зямлі.
Вяльможаў яго не застанецца, і не абвесцяць яны царства, ды ўсе князі яго будуць ні на што.
знішчу з пасярод яго суддзю і разам з ім пазабіваю ўсіх яго князёў”, — кажа Госпад.