ІСАІ 4:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І схопяць сем жанчын аднаго мужчыну, кажучы: «Хлеб свой есці будзем ды сваім адзеннем адзявацца. Дазволь толькі насіць нам тваё імя. Здымі з нас ганьбу». Біблія (пераклад А.Бокуна) І схопяць сем жанчынаў аднаго мужчыну ў той дзень, кажучы: «Хлеб свой будзем есьці і адзеньне сваё будзем апранаць. Дазволь толькі насіць нам імя тваё, здымі ганьбу нашую». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І схопяцца сем жанчын за аднаго мужчыну ў той дзень, і скажуць: «свой хлеб будзем есьці, і сваю адзежу будзем насіць, толькі хай называцьмемся імем тваім, - здымі ганьбу з нас». |
І будзе ў той дзень: не будзе больш астатак Ізраэля і тыя з дому Якуба, якія ўцяклі, абапірацца на таго, хто іх б’е, але абапірацца будуць на Госпада, Святога Ізраэлева, у праўдзе.
У той дзень будзе глядзець чалавек на Творцу свайго, і вочы яго звернуцца да Святога Ізраэлева;
Высока ўзнятыя вочы чалавека апусцяцца, і сагнецца пыха людская; адзін толькі Госпад узвысіцца ў той дзень.
Ды прыгнецца велічнасць чалавечая і прынізіцца пыха людская, і адзін толькі Госпад узвысіцца ў той дзень,
Схопіць нават мужчына брата свайго ў доме бацькі свайго: «Адзенне маеш — будзь нашым кіраўніком, вазьмі ў рукі гэтую руіну».
Не бойся, бо не зазнаеш сораму і не пачырванееш, бо не будзе цябе сароміць. Бо забудзешся пра ганьбу маладосці тваёй ды не будзеш больш памятаць пра ганьбу ўдаўства твайго.
Удоў іх у Мяне стала больш, чым пяску ў моры. Я прывёў на іх і на мацерак ваяра, нішчыцеля апоўдні; наслаў на іх раптоўна трывогу і жах.
«Гэта ўчыніў мне Госпад у дні, у якія зірнуў на мяне, каб зняць ганьбу маю сярод людзей».
Такім, вось, што так жывуць, загадваем і заклікаем, Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, каб, спакойна працуючы, елі свой уласны хлеб.
Таксама яе суперніца чыніла шкоду і вельмі дакучала ёй, каб яе засмучаць, таму што Госпад замкнуў яе ўлонне.