Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 Такім, вось, што так жывуць, загадваем і заклікаем, Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, каб, спакойна працуючы, елі свой уласны хлеб.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 Гэтакім загадваем і молім у Госпадзе нашым Ісусе Хрысьце, каб яны, працуючы моўчкі, елі свой хлеб.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 такіх умаўляем і пераконваем Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, каб яны, моўчкі працуючы, елі свой хлеб.

Глядзіце раздзел Копія




2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3:12
9 Крыжаваныя спасылкі  

Лепш сухая луста хлеба з супакоем, чым дом, поўны жывёлы, што заколена, са сваркамі.


Лепшая жменя з супакоем, чым поўныя абедзве рукі з працай і турбаваннем духа.


Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння.


Хто краў, хай ужо не крадзе, лепш хай працуе, зарабляючы рукамі даброцці, каб меў чым у патрэбе ўспамагчы таму, каму трэба.


Нарэшце, браты, просім вас і молім у Госпадзе Ісусе, каб, як вы атрымалі ад нас, як вам належыць жыць і падабацца Богу, так і жылі, і больш багацелі.


прыкладалі намаганні, каб жыць у супакоі, і рабіць сваю справу, і зарабляць на пражыццё ўласнымі рукамі, як загадалі мы вам,


ды дарма чужога хлеба не елі, але ў рабоце і стоме, уночы і днём працуючы, нікому з вас не былі цяжарам.


за цароў і за ўсіх тых, што знаходзяцца пры ўладзе, каб маглі мы весці жыццё ціхае і спакойнае з усёю пабожнасцю і прыстойнасцю.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы