Дык схапіў Ханон паслугачоў Давіда, і згаліў ім палову барады, і абрэзаў ім адзенне да паловы, аж да клубоў, і выправіў іх.
ІСАІ 20:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) так цар асірыйцаў павядзе палонных з Егіпта і бежанцаў з Этыёпіі: маладых і старых, голых і босых, і з голымі сцёгнамі — на ганьбу Егіпта. Біблія (пераклад А.Бокуна) [што] так валадар Асірыі павядзе палонных Эгіпту і выгнанцаў Кушу, маладых і старых, голых і босых, і з адкрытымі азадкамі. Голы [будзе] Эгіпет! Біблія (пераклад В. Сёмухі) так павядзе цар Асірыйскі палонных зь Егіпта і перасяленцаў з Эфіопіі, маладых і старых, разьдзетых і босых і з аголенымі сьцёгнамі, на сорам Егіпту. |
Дык схапіў Ханон паслугачоў Давіда, і згаліў ім палову барады, і абрэзаў ім адзенне да паловы, аж да клубоў, і выправіў іх.
Таму Ханон узяў паслугачоў Давіда, і пагаліў, і абрэзаў тунікі іх ад клубоў да пятаў, і адпусціў іх.
І аддам егіпцян у рукі гаспадара жорсткага, і цар магутны будзе валадарыць над імі, — кажа Госпад, Бог Магуццяў. —
Аднак жа Ён Сам, мудры, выклікае ліхоту, а слова Свайго не адменіць. Паўстане супраць дому ліхотнікаў ды супраць тых, хто чыняць дапамогу злачынству.
Егіпцянін — чалавек, а не Бог: іх ногі — гэта цела, а не дух! І калі Госпад працягне руку, упадзе ўспаможца, і падзе той, каму даюць успамогу, і прападуць усе яны разам.
Вазьмі жорны і мялі муку, здымі вэлюм свой, прыпадымі сукенку, адкрый голені, перайдзі па вадзе!
Адкрыецца галізна твая, і ўбачаць няславу тваю. Учыню Я помсту, нікога не пашкадую, —
А калі ты скажаш у сэрцы сваім: «Чаму гэта ўсё напаткала мяне?» — Дзеля многіх правін тваіх былі адкрытыя полы адзення твайго і аголены ступні твае.
За гэта і Я раскрыю полы адзення твайго аж да твару твайго, ды выявіцца ганьба твая,
Прыгатуй сабе начынне на выгнанне, жыхарка, дачка Егіпта, бо Мемфіс стане пустыняй і будзе зруйнаваны і не будзе ў ім жыхароў.
І Я аддам іх у рукі тых, што цікуюць на іх душу, у рукі Набукаданосара, цара Бабілона, і ў рукі паслугачоў яго, а пасля таго будзе ён абжыты, як у дні старадаўнія, — кажа Госпад. —
І ў Тапнэсе сцямнее дзень, калі Я зламлю там скіпетры Егіпта, і спыніцца ў ім пыхлівасць сілы яго; чорная хмара ахутае яго, а дочкі яго пойдуць у няволю.
«Ці ж вы, сыны Ізраэля, не такія Мне, як сыны этыёпцы? — кажа Госпад. — Ці ж не Я вывеў Ізраэля з зямлі Егіпецкай і філістынцаў — з Кафтора, і сірыйцаў — з Кіра?
І перасяляйцеся, жыхаркі Сафіра, зганьбаваныя; не выйдуць і жыхаркі Саанана. Плач у Бэтэзэлі не дасць вам застацца на тым месцы.
Але і ён быў пераселены, пайшоў у палон. Дзяцей яго забівалі на скрыжаваннях усіх дарог і аб слаўных яго кідалі жэрабя, і ўсе магнаты яго былі закаваны ў кайданы.
Раю табе купіць сабе ў Мяне золата, агнём ачышчанага, каб быў забяспечаны, і белую вопратку, каб апрануўся і каб не паказалася нікчэмнасць галізны тваёй, і масць, каб памазаў вочы свае і бачыў.