І вярнуў Госпад страту Ёву, калі ён памаліўся за сваіх прыяцеляў. І даў Госпад Ёву ўдвая болей таго, што ён меў раней.
ЁВА 8:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) настолькі, што, калі пачаткі твае былі малыя, то рэшткі твае памножацца значна. Біблія (пераклад А.Бокуна) І хоць былі малыя пачаткі твае, канец твой будзе вельмі вялікі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі спачатку ў цябе было мала, дык з часам будзе досыць многа. |
І вярнуў Госпад страту Ёву, калі ён памаліўся за сваіх прыяцеляў. І даў Госпад Ёву ўдвая болей таго, што ён меў раней.
А сцежка справядлівых — быццам святло ззяючае ўзыходзіць і расце аж да поўнага дня.
і будзе гэта адзін дзень — Госпад толькі ведае аб ім — не будзе святла, але холад і лёд, не будзе гэта ані дзень, ані ноч; і вячэрняй парой будзе святло.
Бо хто адцураўся ад дня сціплых пачаткаў? І з радасцю будуць глядзець на грунтвагу ў руцэ Зарабабэля. Сем гэтых лямпаў — гэта вочы Госпада, якія прыглядаюцца да ўсёй зямлі».
Бо таму, хто мае, дададзена будзе і памножыцца; а ў таго, хто не мае, і тое, што мае, будзе аднята.
і карміў цябе маннай у пустыні, чаго не ведалі бацькі твае, і пасля таго, як упакорыў і выпрабаваў цябе, урэшце пашкадаваў цябе,
Бо калі, пазбегнуўшы брыдот свету праз пазнанне Госпада нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста, але зноў заблытаўшыся ў іх, імі перамагаюцца, дык апошняе зрабілася ім горшым за першае.