ЁВА 24:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Падняліся яны невысока і не ўтрымаюцца, і паніжаны будуць, як усе, і прападуць, і, як вярхі каласоў, будуць зрэзаны. Біблія (пераклад А.Бокуна) Падняліся яны трохі, і няма іх, і паніжаны, і прападаюць, і зрэзаныя яны як каласы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Падняліся высока, - і вось, няма іх; падаюць, і паміраюць, як і ўсе, і, як вярхі каласкоў, зразаюцца. |
Салодкімі яму будуць груды зямлі, і за сабой ён цягне кожнага чалавека, і перад ім безліч.
Бо ўзышло ўпальнае сонца і высушыла траву, ды апала краска яе, і знік прыгожы выгляд яе. Так і багаты змарнее на шляхах сваіх.