ЁВА 18:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ты, што губіш душу сваю ў гневе сваім, ці ж праз цябе апусцее зямля ды з месца свайго скалы перамесцяцца? Біблія (пераклад А.Бокуна) Што ты губіш душу тваю ў гневе тваім? Ці ж дзеля цябе апусьцее зямля, і з месца свайго зварухнецца скала? Біблія (пераклад В. Сёмухі) О ты, хто разьдзірае душу тваю ў гневе тваім? Няўжо дзеля цябе апусьцець зямлі, і скале зрушыцца зь месца свайго? |
Гнеў Яго разрывае мяне, і супрацівіцца мне, і скрыгоча зубамі сваімі на мяне. Вораг мой утаропіў вочы свае на мяне.
Горы бо адступяцца ды ўзгоркі трэсціся будуць, але міласэрнасць Мая не адступіцца ад цябе і не захістаецца прымірэнне Маё, — кажа Госпад, Літасцівец твой. —
І сказаў Ён мне: «Злачыннасць дому Ізраэля і Юды занадта вялікая; і зямля напоўнілася крывёю, і горад напоўніўся несправядлівасцю. Кажуць бо яны: “Госпад пакінуў гэтую зямлю. Госпад не бачыць”.
Дык сказаў Бог Ёну: «Ці справядліва ты гневаешся з прычыны гэтага плюшчавага куста?» І ён адказаў: «Вельмі гневаюся я, аж да смерці».
І ён, дзе толькі наваліцца на яго, кідае яго, так што пеніцца ён і скрыгоча зубамі свімі ды пруцянее. Дык прасіў я вучняў Тваіх, каб яго выгналі, але яны не змаглі».
І вось жа, дух хапае яго, і ён раптоўна крычыць, ды кідае яго з пенай, і ледзь адступае ад яго, катуючы яго.