ЁВА 16:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Твар мой пачырванеў ад плачу, а павекі мае пацямнелі, Біблія (пераклад А.Бокуна) Твар мой пачырванеў ад плачу, вочы мае агарнуў цень сьмяротны, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Твар мой пачырванеў ад плачу, і на павеках маіх цень сьмерці, |
Калі ж нечакана заззяе зараніца, яны лічаць яе ценем смерці; калі нават развіднее — [для іх] гэта страхі ценю смяротнага.
Цэлы дзень зневажалі мяне мае непрыяцелі, якія, распаляючыся супраць мяне, пракліналі мяне.
Ахуталі мяне путы смерці і пакуты пякельныя нахлынулі на мяне. Натрапіў я на бяду і пакуту.
Заграз я глыбока ў балоце і няма дна; увайшоў я ў глыбокія воды, і цячэнне цягне мяне.
Як многа аслупянела перад Ім, — гэткі агідны Ён быў, быццам выгляд Яго — не чалавечы, постаць — не як у сыноў чалавечых,
Таму я і плачу, ды вока маё цячэ слязой, бо далёкім ад мяне стаўся Суцяшальнік, Той, Хто ажыўляе душу маю; сыны мае прапалі, бо перамог вораг».