ЁВА 15:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тлустасць пакрыла аблічча яго, а з бакоў яго сала звісае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён пакрыў твар свой тлушчам сваім, а з бакоў ягоных сала зьвісае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо ён пакрыў аблічча сваё тлушчам сваім і абклаў салам сьцёгны свае. |
Выступае, быццам з тлустай глебы, несправядлівасць іх, вырываюцца вонкі задумы сэрца.
як загарэўся на іх гнеў Божы, і забіў Ён тлустасць іх, унівеч зрынуў абраных ізраэльцаў.
Бо закамянела сэрца народа гэтага, і вушамі слаба чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб часам не пабачыць вачамі, і не пачуць вушамі, і не зразумець сэрцам, ды не навярнуцца, і каб Я іх не аздаравіў».
сытымі і тлустымі, ды перайшлі яны ўсе меры ліха. Не разбіраюць яны справу, справу сіраты, каб толькі мець сабе поспех, і справы ўбогіх не разглядаюць.
Насыціўся Ізраэль і стаўся брыклівы, стаў сыты, тлусты і распаўнелы, і пакінуў Бога, Творцу свайго, і зняважыў скалу збаўлення свайго.