ЁВА 13:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але ж, аднак, я буду прамаўляць да Усемагутнага, і прагну я паразважаць з Богам; Біблія (пераклад А.Бокуна) Я хачу гаварыць з Усемагутным і прагну Богу прадставіць [справу маю]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але я да Ўсяўладнага хацеў бы гаварыць і жадаў бы спаборнічаць з Богам. |
Нават калі Ён заб’е мяне, я буду ўскладаць надзею на Яго; аднак жа сцверджу перад абліччам Яго шляхі мае.
Хто мне дасць слухача? Вось жа подпіс мой! Хай Усемагутны адкажа мне! Вось кніга, якую напісаў супраціўнік мой,
«Прадстаўце справу вашу», — кажа Госпад, — і «Прывядзіце, калі маеце, доказы», — сказаў Валадар Якуба.
Слухайце, горы, прысуд Госпадаў, і нахініце вушы, падваліны зямлі, бо Госпад судзіцца з народам Сваім, і Ізраэль будзе Ён вінаваціць.