і сам пайшоў у пустыню на дзень дарогі, і, калі прыйшоў ён і сеў пад адзін з ядлоўцаў, то прасіў сабе смерці, і жаліўся: «Хопіць ужо мне, Госпадзе! Вазьмі душу маю; бо я не лепшы, чым бацькі мае».
ЁВА 10:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Абцяжарвае душу маю жыццё маё, распачну я прамову маю супраць сябе і буду гаварыць у горычы душы маёй! Біблія (пераклад А.Бокуна) Абрыдла мне жыцьцё маё, стану я наракаць на сябе і гаварыць у горычы душы маёй! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Абрыдла душы маёй жыцьцё маё: аддамся журбоце маёй; гаварыцьму ў гароце душы маёй. |
і сам пайшоў у пустыню на дзень дарогі, і, калі прыйшоў ён і сеў пад адзін з ядлоўцаў, то прасіў сабе смерці, і жаліўся: «Хопіць ужо мне, Госпадзе! Вазьмі душу маю; бо я не лепшы, чым бацькі мае».
О, каб Ты схаваў мяне ў апраметнай і захаваў мяне, пакуль не міне абурэнне Тваё, і вызначыў мне час, у які зноў мяне ўзгадаеш!
Вы будуеце прамову толькі дзеля наракання, але словы вашыя безнадзейныя — на вецер.
Таму і я не буду шкадаваць вуснаў маіх, буду прамаўляць у трывозе духу майго, буду гаварыць з горыччу душы маёй.
Што скажу я, або што Ён мне адкажа? Ён гэта ўчыніў! Буду гэтак ісці праз усе гады мае ў горычы душы маёй.
Вось жа, на супакой замянілася горыч мая. Ты вось вырваў душу маю з ямы загубы, кінуў за спіну Сваю ўсе грахі мае.
Дык цяпер, Госпадзе, забяры, прашу, душу маю ад мяне, бо лепшая мне смерць, чым жыццё».
І калі сонца ўзышло, загадаў Бог усходняму гарачаму ветру, і сонца стала пячы галаву Ёнаву так, што той самлеў, і прасіў для душы сваёй, каб памерці, і казаў: «Лепш мне памерці, чым жыць».
Калі такім чынам абыходзішся са мною, прашу, забі мяне, калі маю ласку ў вачах Тваіх, каб не бачыў я болей няшчасця свайго!»