2 ЦАРСТВАЎ 22:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І нахіліў Ён нябёсы, і сышоў, і змрок пад нагамі Яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Нахіліў Ён нябёсы, і зыйшоў, і імгла пад нагамі Ягонымі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Нахіліў Ён нябёсы і сышоў; і морак пад нагамі ў Яго; |
Ты будуеш на водах святліцы Твае. Ты ўчыняеш воблака возам Сабе, Ты носішся на крылах ветру.
І ўжо надышоў трэці дзень, і рана развіднела; і вось, пачуліся грымоты, і заблішчалі маланкі, і найцямнейшае воблака накрыла гару, і гук трубы шумеў усё мацней; і спалохаўся народ, што быў у лагеры.
Сталіся мы ад вякоў такімі, як калі Ты не валадарыў намі і калі не прызывалася імя Тваё над намі.
Госпад цярплівы і магутны моцаю, Госпад не пакіне нікога без пакарання. Праз буру і віхуру шлях Яго, і хмары — пыл ног Яго.
Тады вы наблізіліся і стаялі ля падножжа гары, якая палала аж пад неба, і былі над ёю цемра, хмары і змрок.