Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 22:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 Нахіліў Ён нябёсы, і зыйшоў, і імгла пад нагамі Ягонымі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 Нахіліў Ён нябёсы і сышоў; і морак пад нагамі ў Яго;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 І нахіліў Ён нябёсы, і сышоў, і змрок пад нагамі Яго.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 22:10
12 Крыжаваныя спасылкі  

Тады сказаў Салямон: «ГОС­ПАД сказаў, што будзе жыць у хмары.


Ты паставіў над водамі хорамы Твае, Ты паставіў хмары як калясьніцу Тваю, Ты ходзіш на крылах ветру.


ГОСПАДЗЕ, нахілі неба Тваё і зыйдзі, дакраніся да гор, і яны запалаюць!


Хмары і імгла навакол Яго; праведнасьць і суд — падставы пасаду Ягонага.


I сталася ў трэці дзень, прыйшла раніца, і былі грымоты, і маланкі, і воблака цяжкае над гарою, і гук трубы вельмі моцны; і задрыжаў увесь народ, які быў у табары.


I стаяў народ здалёк, а Майсей наблізіўся да імглы, туды, дзе Бог.


Мы сталіся як тыя, над якімі Ты ад вякоў не панаваў, і [як тыя], над якімі ня клікалі імя Тваё.


ГОСПАД павольны да гневу і вялікі сілаю, і не пакідае без пакараньня вінаватага. ГОСПАД, у буры, у віхуры шлях Ягоны, і хмара — пыл ад ног Ягоных.


А ад шостае гадзіны цемра сталася па ўсёй зямлі да гадзіны дзявятае.


І вы наблізіліся, і стаялі каля падножжа гары, а гара палала агнём аж пад неба, [схаваная] ў цемры, хмарах і змроку.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы