Калі ў чым яны зробяць грэх адносна Цябе, — бо няма чалавека, які б не грашыў, — і Ты прагневаешся і аддасі іх у рукі ворагаў іх, і яны, як паланёныя, будуць выведзеныя ў зямлю ворагаў далёка або блізка,
2 ЛЕТАПІСАЎ 6:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі яны зграшаць супраць Цябе — бо няма чалавека, які б не грашыў, — і Ты загневаешся на іх і аддасі ворагам, і яны іх, як нявольнікаў, павядуць у далёкую або блізкую зямлю, Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі яны саграшаць перад Табою, бо няма чалавека, які не саграшыў бы, і Ты загневаешся на іх, і аддасі іх ворагам, і яны возьмуць іх у няволю ў зямлю далёкую або блізкую, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі яны зграшылі прад Табою, - бо няма чалавека, які не зграшыў бы, - і Ты прагневаешся на іх і аддасі іх ворагу, і завядуць іх тыя, што паланілі іх, у зямлю далёкую альбо блізкую, |
Калі ў чым яны зробяць грэх адносна Цябе, — бо няма чалавека, які б не грашыў, — і Ты прагневаешся і аддасі іх у рукі ворагаў іх, і яны, як паланёныя, будуць выведзеныя ў зямлю ворагаў далёка або блізка,
і пашкадуй народ Свой, які зграшыў перад Табой, і прабач усе правіннасці іх, якімі спракудзіліся адносна Цябе, і акажы ім міласэрнасць перад абліччам тых, якія ўзялі іх у палон, каб яны злітаваліся над імі,
А іншыя дзеянні Манагэма і ўсё, што ён зрабіў, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля?
І моцна загневаўся Госпад на Ізраэль, і адкінуў іх ад Свайго аблічча, і нікога не засталося, толькі адно пакаленне Юды.
аж пакуль Госпад не адкінуў Ізраэль ад Свайго аблічча, як прадказаў праз усіх паслугачоў Сваіх, прарокаў. І перасяліў Ён Ізраэль з яго зямлі ў Асур аж да гэтага дня.
На дзевяты год Осіі, цар асірыйцаў здабыў Самарыю і перасяліў Ізраэль у Асур, і пасяліў іх у Гале, і ў Габоры каля ракі Газан, і ў гарадах мідзян.
і яны навернуцца сэрцам сваім у той зямлі, у якую былі заведзены, будуць пакутаваць і маліць Цябе ў зямлі няволі сваёй і прызнавацца: “Зграшылі мы, ліха вялі сябе, несправядліва паступалі,” —
і будуць падаць ад вострага меча, і пагоняць іх, схапіўшы, у няволю да ўсіх народаў, і Ерузалім будзе таптаны паганамі, аж пакуль не споўняцца часы паганаў.
Цябе і цара твайго, якога паставіш над сабою, завядзе Госпад да народа, якога не ведаў ты і бацькі твае, і будзеш служыць там багам чужым, дрэву і каменю,
Бо ўсе мы шмат у чым грашым. Калі хто словам не грашыць, той дасканалы чалавек, які можа таксама ўтаймаваць усё цела сваё.