Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 6:36 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

36 Калі яны зграшылі прад Табою, - бо няма чалавека, які не зграшыў бы, - і Ты прагневаешся на іх і аддасі іх ворагу, і завядуць іх тыя, што паланілі іх, у зямлю далёкую альбо блізкую,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

36 Калі яны саграшаць перад Табою, бо няма чалавека, які не саграшыў бы, і Ты загневаешся на іх, і аддасі іх ворагам, і яны возьмуць іх у няволю ў зямлю далёкую або блізкую,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

36 А калі яны зграшаць супраць Цябе — бо няма чалавека, які б не грашыў, — і Ты загневаешся на іх і аддасі ворагам, і яны іх, як нявольнікаў, павядуць у далёкую або блізкую зямлю,

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 6:36
22 Крыжаваныя спасылкі  

бо ўсе мы шмат грэшым; хто ня грэшыць у слове, той чалавек дасканалы, ён можа ацугляць і ўсё цела.


Няма чалавека справядлівага на зямлі, які рабіў бы дабро і не грашыў;


літасьць мая і аслона мая, сховішча маё і Збаўца мой, шчыт мой, - і я на Яго спадзяюся; Ён мой народ мне паддае.


Хай спадзяецца Ізраіль на Госпада ад сёньня і вечна.


і палягуць ад вострага меча, і павядуцца ў палон ва ўсе народы; і Ерусалім будзе таптаны язычнікамі, дакуль ня скончацца часы язычнікаў.


Хто можа сказаць: «я ачысьціў сэрца сваё, я чысты ад грэху майго?»


пакуль Гасподзь не адкінуў Ізраіля ад аблічча Свайго, як казаў праз усіх рабоў Сваіх, прарокаў. І пераселены Ізраіль зь зямлі сваёй у Асірыю, дзе ён і да гэтага дня.


І ўгневаўся Гасподзь моцна на Ізраільцян, і адкінуў іх ад аблічча Свайго. Не засталося нікога акрамя калена Юдавага.


На дзявятым годзе Асіі ўзяў цар Асірыйскі Самарыю, і перасяліў Ізраільцян у Асірыю, і пасяліў іх у Халаху і ў Хаворы, каля ракі Гозан, і ў гарадах Мідыйскіх.


Астатняе пра Менаіма і пра ўсё, што ён зрабіў, напісана ў летапісе цароў Ізраільскіх.


і даруй народу Твайму, у чым ён зграшыў прад Табою, і ўсе благія ўчынкі ягоныя, якія ён зрабіў прад Табою, і абудзі спагаду да іх у тых, што паланілі іх, каб яны былі мілажальныя да іх:


Калі яны згрэшаць прад Табою, - бо няма чалавека, які не грашыў бы, - і Ты ўгневаешся на іх, і аддасі іх ворагам, і тыя, што паланілі іх і павядуць іх у няпрыяцельскую зямлю, далёкую альбо блізкую,


Завядзе Гасподзь цябе і цара твайго, якога ты паставіш над сабою, да народу, якога ня ведаў ні ты, ні бацькі твае, і там служыцьмеш іншым багам, драўняным і каменным;


тады пачуй зь неба малітву іхнюю і прашэньне іхняе і зрабі, што трэба для іх.


і калі яны ў зямлі, у якую будуць запаланёныя, увойдуць у сябе і будуць маліцца Табе ў зямлі палону свайго, кажучы: мы зграшылі, зрабілі беззаконьне, мы вінаватыя,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы