І ён устанавіў перад каўчэгам Госпадавым паслугачоў з левітаў, каб памяталі аб абавязках перад Ім, і славілі, і ўсхвалялі Госпада, Бога Ізраэля:
2 ЛЕТАПІСАЎ 5:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) такім чынам, калі ўсе як адзін і затрубілі, і заспявалі, і зайгралі на цымбалах і іншых музычных інструментах, і высока ўзнялі голас, пачалі яны славіць Госпада аднагалосна і казаць: «Дзякуйма Госпаду, бо Ён добры, бо вечная ёсць міласэрнасць Яго», — запоўніўся воблакам дом Божы, Біблія (пераклад А.Бокуна) І былі як адзін тыя, што трубілі, і тыя, што сьпявалі, даючы адзін голас на хвалу і праслаўленьне ГОСПАДА; і калі ўзьнёсься гук трубаў і цымбалаў, і музычных інструмэнтаў, і хвалілі ГОСПАДА, бо добры Ён, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная, тады Дом, Дом ГОСПАДА напоўніўся хмараю, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і былі як адзін трубачы і сьпевакі, якія ў адзін голас хвалілі і славасловілі Госпада, - і калі загрымеў гук трубаў і кімвалаў і музычных інструментаў, і хвалілі Госпада, бо вечная міласьць Яго; тады дом, дом Гасподні, напоўніла воблака, |
І ён устанавіў перад каўчэгам Госпадавым паслугачоў з левітаў, каб памяталі аб абавязках перад Ім, і славілі, і ўсхвалялі Госпада, Бога Ізраэля:
І зрабіў нараду з народам, і паставіў спевакоў Госпада, каб у святочных шатах славілі Яго і каб ішлі наперадзе войска ды гучным голасам спявалі: «Слаўце Госпада, бо міласэрнасць Яго вечная».
І калі яны пачалі спяваць гімны пахвалы, Госпад учыніў нязгоду паміж сынамі Амона, і Мааба, і жыхарамі гары Сэір, якія выйшлі ваяваць супраць Юдэі, ды былі яны пабітыя.
І калі Саламон закончыў маленне, сышоў агонь з неба і спаліў цэласпаленні і ахвяры, і слава Госпадава запоўніла дом.
І святары не змаглі ўвайсці ў святыню Госпадаву таму, што слава Госпадава запоўніла святыню Госпадаву.
Прытым усе сыны Ізраэля бачылі агонь, які сыходзіў, і славу Госпадаву над святыняй, ды, упаўшы ніц на зямлю, на падлогу, высланую каменем, пакланіліся і славілі Госпада: «Бо Ён добры, бо вечная міласэрнасць Яго».
Святары ж спаўнялі свае абавязкі, і левіты з музычнымі інструментамі, якія справіў Давід цар для славы Госпада: «Бо вечная ёсць міласэрнасць Яго», — спявалі яны гімны Давіда, і Давід славіў Яго праз іх. Затым святары перад імі трубілі ў трубы, і ўвесь Ізраэль стаяў.
І заспявалі гімны і падзякі Госпаду: «Бо добры Ён, бо вечная міласэрнасць Яго для Ізраэля». Таксама ўвесь народ голасна ўсклікаў, славячы Госпада дзеля закладкі падмуркаў святыні Госпадавай.
І на пасвячэнне мура Ерузаліма сабралі левітаў з усіх іх месцаў, каб прывесці іх у Ерузалім і зрабіць пасвячэнне з радасцю ды з падзякаю, і са спевам, і з цымбаламі, псалтэрыёнамі і гуслямі.
Бо добры Госпад; міласэрнасць Яго — навечна, і праўда Яго — з пакалення ў пакаленне.
Гоман вартаўнікоў тваіх: узнялі голас, разам будуць цешыцца, бо ўвачавідкі бачаць, як вяртаецца Госпад на Сіён.
І дам ім адно сэрца і шлях адзін, каб шанавалі Мяне ва ўсе дні, каб добра было ім і дзецям іх пасля іх.
голас радасці і голас весялосці, голас жаніха і голас нявесты, голас тых, што кажуць, складаючы ахвяры падзякі ў доме Госпада: “Хваліце Госпада Магуццяў, бо добры Госпад, бо на векі міласэрнасць Яго!”, бо Я вярну, як раней, долю гэтае зямлі”, — кажа Госпад.
І вялікае мноства веруючых былі аднаго сэрца і адной душы; і нічога з таго, што мелі, ніхто не называў сваім, бо ўсё ў іх было супольнае.
І напоўнілася святыня дымам славы Божай і магутнасці Яго, і ніхто не мог увайсці ў святыню, пакуль не былі скончаны сем плягаў сямі анёлаў.