Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 20:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 І калі яны пачалі спяваць гімны пахвалы, Госпад учыніў нязгоду паміж сынамі Амона, і Мааба, і жыхарамі гары Сэір, якія выйшлі ваяваць супраць Юдэі, ды былі яны пабітыя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 І ў той час, калі яны пачалі сьпевы і хвалу, ГОСПАД учыніў нязгоду ў сыноў Амона, Мааву і [жыхароў] гары Сэір, якія выйшлі супраць Юды, і яны былі пабітыя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 І ў той час, як яны пачалі ўсклікаць і славасловіць, Гасподзь абудзіў нязгодзіцу паміж Аманіцянамі, Маавіцянамі і жыхарамі гары Сэіра, якія прыйшлі ў Юдэю, і былі яны пабітыя:

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 20:22
15 Крыжаваныя спасылкі  

Паклічу я Госпада, вартага хвалы, і ад ворагаў маіх уратаваны буду.


І маліўся Элісей гэтымі словамі: «Госпадзе, адкрый вочы яму, каб ён убачыў». І адкрыў Госпад вочы паслугачу, і ён убачыў, і, вось, гара запоўнена конямі і калясніцамі вогненнымі вакол Элісея.


А Ерабаам паслаў дружыну ў засаду, каб ішла яна пасля іх, і яны апынуліся перад юдэямі, і засада за імі.


і ўсе юдэі паднялі крык, і, вось, калі яны крычалі, Бог пабіў Ерабаама ды ўвесь Ізраэль перад абліччам Абіі і Юдэі.


Такім чынам, цяпер, вось, сыны Амона, і Мааба, і жыхары гары Сэір, праз зямлю якіх Ты не дазволіў прайсці Ізраэлю, калі вярталіся яны з Егіпта, так што абмінулі іх і не забілі іх,


У тыя дні ўзбунтаваўся Эдом, каб не быць падпарадкаваным Юдэі, і паставіў сабе цара.


такім чынам, калі ўсе як адзін і затрубілі, і заспявалі, і зайгралі на цымбалах і іншых музычных інструментах, і высока ўзнялі голас, пачалі яны славіць Госпада аднагалосна і казаць: «Дзякуйма Госпаду, бо Ён добры, бо вечная ёсць міласэрнасць Яго», — запоўніўся воблакам дом Божы,


Паклічу я Госпада, вартага хвалы, і буду збаўлены ад ворагаў маіх.


«І ўчыню Я, што егіпцяне кінуцца на егіпцян; і кожны будзе ваяваць супраць брата свайго, кожны — супраць сябра свайго, горад з горадам, валадарства з валадарствам.


“І паклічу супраць яго меч ва ўсіх гарах Маіх, — кажа Госпад Бог, — меч кожнага звернецца супраць брата.


І хай будзе горад пад праклёнам, ён і ўсё, што ў ім, — для Госпада; адна толькі Рахаб распусніца хай жыве разам з усімі, якія будуць з ёй у доме; бо яна схавала выведчыкаў, якіх мы паслалі.


І працягвалі тыя трыста чалавек трубіць у трубы. І напусціў Госпад меч на ўвесь лагер, і забівалі яны адзін аднаго, уцякаючы да Бэтсэты, Сарэды і берага Абэл-Мэхолы ў Тэбаце.


І вартаўнікі Саўла, якія былі ў Габе Бэньяміна, назіралі; і вось, мноства людзей кідаліся туды і сюды, разбягаючыся.


І сабраліся Саўл і ўсе людзі, якія былі з ім, і пайшлі аж да месца бою. І вось, там меч кожнага быў звернуты супраць блізкага свайго; замяшанне было вельмі вялікае.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы