Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 7:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 І святары не змаглі ўвайсці ў святыню Госпадаву таму, што слава Госпадава запоўніла святыню Госпадаву.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 І не маглі сьвятары ўвайсьці ў Дом ГОСПАДА, бо слава ГОСПАДА напоўніла Дом ГОСПАДА.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 І не маглі сьвятары ўвайсьці ў дом Гасподні, бо слава Гасподняя напоўніла дом Гасподні.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 7:2
7 Крыжаваныя спасылкі  

Здарылася ж, калі святары выйшлі са свяцілішча, што воблака запоўніла дом Госпадаў,


такім чынам, калі ўсе як адзін і затрубілі, і заспявалі, і зайгралі на цымбалах і іншых музычных інструментах, і высока ўзнялі голас, пачалі яны славіць Госпада аднагалосна і казаць: «Дзякуйма Госпаду, бо Ён добры, бо вечная ёсць міласэрнасць Яго», — запоўніўся воблакам дом Божы,


і не змаглі святары там заставацца і спаўняць службу дзеля воблака, бо слава Госпада запоўніла дом Божы.


Палюбіў я прыстанішча дому Твайго і месца пражывання хвалы Тваёй.


А выгляд славы Госпада быў, быццам агонь палаючы на вяршыні гары на вачах сыноў Ізраэля.


Тады я сказаў: «Гора мне! Я загінуў! Бо я чалавек нячысты вуснамі і жыву я сярод народа, які мае нячыстыя вусны, а вачамі сваімі бачыў Валадара, Госпада Магуццяў!»


І напоўнілася святыня дымам славы Божай і магутнасці Яго, і ніхто не мог увайсці ў святыню, пакуль не былі скончаны сем плягаў сямі анёлаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы