1 ПЯТРА 1:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але слова Госпада трывае вечна. Гэта вось слова прынесена вам як добрая вестка. Біблія (пераклад А.Бокуна) але слова Госпада трывае на вякі. А гэта ёсьць тое слова, якое вам дабравешчана. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а слова Гасподняе вечна жыве. А гэта ёсьць тое слова, якое вам абвешчана. |
Голас кажучага: «Крычы!» А я сказаў: «Што маю крычаць?» Кожнае цела — трава, і ўся яго слава — як кветка палявая.
Бо сапраўды кажу вам: пакуль неба і зямля не прамінуць, ані адна ёта, ані адна рыска не зменіцца ў законе, аж пакуль усё не збудзецца.
І Слова сталася целам, і пасялілася між намі, і мы бачылі славу Яго, славу як Адзінароднага ад Айца, – поўнае ласкі і праўды.
Бо я разважыў, што не ведаю сярод вас нічога, акрамя Ісуса Хрыста, і Таго ўкрыжаванага.
Мне, найменшаму з усіх святых, дадзена гэтая ласка: абвяшчаць добрую вестку паганам аб неабсяжным багацці Хрыста
і аб’явіў у свой час Сваё слова ў пропаведзі, якая даверана мне па загаду Бога, Збаўцы нашага,
Ім было адкрыта, што не ім самім, а вам служыла абвешчанае праз іх, якія абвяшчалі вам Евангелле праз Духа Святога, спасланага з неба, у што заглянуць прагнуць і анёлы.
як адроджаныя не са знішчальнага семя, але з незнішчальнага праз слова Бога жывога, якое трывае, на векі,
як нованароджаныя дзеткі запрагніце духоўнага і непадробленага малака, каб ад яго вы ўзраслі да збаўлення,
Прытым мы маем найпэўнейшае прарочае слова, і вы добра робіце, трымаючыся яго, як светача, які свеціць у цёмным месцы аж пакуль развіднее, і зорка ранняя ўзыдзе ў сэрцах вашых.
Што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі сваімі вачамі, што разглядалі, ды чаго дакраналіся нашы рукі, – аб Слове жыцця, –
весцім вам, што мы ўбачылі і пачулі, каб і вы мелі супольнасць з намі. А супольнасць наша – з Айцом і Сынам Яго Ісусам Хрыстом.
І бачыў я іншага анёла, які пралятаў праз сярэдзіну неба. Ён меў спрадвечнае Евангелле, каб абвяшчаць жыхарам зямлі, усякаму племю, і роду, і мове, і народу,