тады за мурам у нізінах, на адкрытай мясцовасці, сталі мы, і паставіў я людзей паводле родаў з мечамі іх, і дзідамі іх, і лукамі іх.
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Браты! Не будзьце дзецьмі розумам, але будзьце немаўлятамі адносна зла, а розумам будзьце дарослымі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Браты! Ня будзьце дзецьмі розумам; на благое будзьце немаўлятамі, а розумам будзьце дасканалымі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Браты! ня будзьце дзеці розумам: на ліхое будзьце немаўляты, а розумам будзьце паўналетнія. |
тады за мурам у нізінах, на адкрытай мясцовасці, сталі мы, і паставіў я людзей паводле родаў з мечамі іх, і дзідамі іх, і лукамі іх.
і ўпадабанне Яго ў страху Госпада. Судзіць Ён будзе не па поглядзе вачэй і не па чуткасці вушэй выносіць рашэнні,
“Бо неразумны народ Мой, не ведаюць Мяне; сыны дурныя і безразважныя; мудрыя, каб чыніць ліхоцце, але добрага рабіць не ўмеюць”.
У той самы час, адказваючы, Ісус сказаў: «Слаўлю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты прыхаваў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта малым дзецям.
і сказаў: «Сапраўды кажу вам: калі не навернецеся і не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае.
Тады Ісус гаворыць: «Пусціце дзяцей і не забараняйце ім прыходзіць да Мяне, бо такім належыць Валадарства Нябеснае».
А Ён, адказваючы, гаворыць: «Ці не чыталі вы, што Той, Хто стварыў напачатку “мужчыну і жанчыну, стварыў іх”, –
Сапраўды кажу вам: калі хто не прыме Валадарства Божага, як дзіця, не ўвойдзе ў яго».
Хачу, браты, каб вы ведалі, што я часта збіраўся наведаць вас, каб мець нейкі плод і ў вас, як і ў іншых народаў, але меў перашкоды аж дасюль.
Бо ваша паслухмянасць вядома ўсім. Дык радуюся за вас, але прагну, каб вы былі мудрымі на дабро і беззаганнымі ў ліхім.
Калі я быў дзіцём, гаварыў па-дзіцячаму, разумеў па-дзіцячаму, думаў па-дзіцячаму, а як стаў мужам, пазбыўся таго, што дзіцячае.
Усё ж такі ў царкве хачу сказаць лепш пяць слоў сваім розумам, каб навучыць іншых, чым дзесяць тысяч слоў мовамі.
Мы ж гаворым мудрасць сярод дасканалых, але мудрасць не гэтага веку, не валадароў гэтага веку, якія праходзяць,
аж пакуль не дойдзем усе да адзінства веры і пазнання Сына Божага, да чалавека дасканалага, да поўнай меры веку поўні Хрыстовай,
І аб тым малюся, каб любоў ваша ўсё больш і больш узрастала ў веданні і ўсякім адчуванні,
Дык, калі хто з нас дасканалы, мы думаем так; а калі што адчуваеце інакш, і гэта Бог вам выявіць;
як нованароджаныя дзеткі запрагніце духоўнага і непадробленага малака, каб ад яго вы ўзраслі да збаўлення,
Дык узрастайце ў ласцы і пазнанні Госпада нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста. Яму хвала і цяпер, і ў дзень вечнасці. Амін.