ВЫХАД 17:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) але рукі Майсеевыя ацяжэлі, і тады ўзялі камень і падклалі пад яго, і ён сеў на ім, а Аарон і Ор падтрымлівалі рукі ягоныя, адзін з аднаго, а другі з другога боку. І былі рукі яго паднятыя аж да захаду сонца. Біблія (пераклад А.Бокуна) І рукі Майсея сталіся цяжкімі; і ўзялі камень, і падлажылі пад яго; і ён сеў на ім. І Аарон і Хур падпіралі рукі ягоныя, адзін з аднаго, а другі — з другога боку. I рукі ягоныя былі ўзьнятыя аж да заходу сонца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А рукі Майсея былі цяжкімі; таму ўзялі яны камень і паклалі пад яго, і ён сеў на яго; а Аарон і Гур падтрымлівалі рукі яго з абодвух бакоў. І здарылася так, што рукі яго не стамляліся да захаду сонца. |
І калі Майсей падымаў рукі свае, адольваў Ізраіль, а калі апускаў рукі свае, адольваў Амалік;
а старэйшынам сказаў: заставайцеся тут, пакуль мы ня вернемся да вас; вось Аарон і Ор з вамі; хто будзе мець клопат які, хай прыходзіць да іх.
калі паспрыяе і ваша малітва за нас, каб за дадзенае нам па просьбе многіх, многія падзякавалі за нас.
усякаю малітваю і просьбаю малецеся ў любы час духам, і дбайце пра гэта самае з усёй сталасьцю і благаньнем за ўсіх сьвятых
бо ведаю, што гэта паслужыць мне на збавеньне дзякуючы вашай малітве і садзеяньню Духа Ісуса Хрыста,
Але няхай просіць зь вераю, і зусім не сумняваецца, бо хто сумняваецца, падобны да марское хвалі, якую гоніць і распырсквае вецер;
Ісус не апускаў рукі сваёй, якую падняў зь дзідай, пакуль не аддаў заклёну ўсіх жыхароў Гая;