ВЫХАД 17:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)12 А рукі Майсея былі цяжкімі; таму ўзялі яны камень і паклалі пад яго, і ён сеў на яго; а Аарон і Гур падтрымлівалі рукі яго з абодвух бакоў. І здарылася так, што рукі яго не стамляліся да захаду сонца. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)12 І рукі Майсея сталіся цяжкімі; і ўзялі камень, і падлажылі пад яго; і ён сеў на ім. І Аарон і Хур падпіралі рукі ягоныя, адзін з аднаго, а другі — з другога боку. I рукі ягоныя былі ўзьнятыя аж да заходу сонца. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)12 але рукі Майсеевыя ацяжэлі, і тады ўзялі камень і падклалі пад яго, і ён сеў на ім, а Аарон і Ор падтрымлівалі рукі ягоныя, адзін з аднаго, а другі з другога боку. І былі рукі яго паднятыя аж да захаду сонца. Глядзіце раздзел |