Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

КАЛАСЯНАЎ 4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


Кал 4

1 Гаспадары, аказвайце рабам патрэбнае і справядлівае, ведаючы, што і вы маеце Госпада на нябёсах.

2 Будзьце трывалыя ў малітве, чуваючы ў ёй з удзячнасьцю;

3 малецеся таксама і за нас, каб Бог адчыніў нам дзьверы для слова, абвяшчаць тайну Хрыстовую, за якую я ў кайданах,

4 каб я адкрыў, як павінен яе абвяшчаць.

5 З чужымі абыходзьцеся разумна, карыстаючыся часам.

6 Слова ваша (хай будзе) заўсёды зь мілатою, прыпраўлена сольлю, каб вы ведалі, як адказваць кожнаму.

7 Пра мяне ўсё скажа Тыхік, любасны брат і верны слуга і супрацоўнік у Госпадзе,

8 якога я на тое паслаў да вас, каб ён даведаўся пра вашыя справы і суцешыў сэрцы вашыя,

9 з Анісімам, верным і любасным братам (нашым), які ад вас: яны раскажуць вам пра ўсё тутэйшае.

10 Вітае вас Арыстарх, увязьнены разам са мною, і Марк, нябож Варнаваў, - пра якога вы атрымалі наказы: як прыйдзе да вас, прымеце яго, -

11 таксама Ісус, называны Юстам, абодва з абрэзаных; яны - адзіныя супрацоўнікі для Царства Божага, яны былі мне на радасьць.

12 Вітае вас Эпафрас, раб Ісуса Хрыста, які заўсёды дабразычыць вам у малітвах, каб вы былі дасканалыя і напоўненыя ўсім, што даспадобы Богу.

13 Сьведчу пра яго, што ён мае вялікую рупнасьць (і клопат) за вас і за тых, якія ў Лаадыкіі і Ераполі.

14 Вітае вас Лукаш, лекар любасны, і Дымас.

15 Вітайце братоў у Лаадыкіі, і Німфана, і хатнюю царкву ягоную.

16 Калі гэта пасланьне прачытана будзе ў вас, дык распарадзецеся, каб яно было прачытана і ў Лаадыкійскай царкве; а тое, якое з Лаадыкіі, прычытайце і вы.

17 Скажэце Архіпу: глядзі, каб табе выканаць служэньне, якое ты прыняў у Госпадзе.

18 Прывітаньне маёю рукою, Паўлаваю. Памятайце мае кайданы. Мілата з (усімі) вамі. Амін.

Сачыце за намі:



Аб'явы