ПСАЛТЫР 40:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Шмат учыніў Ты, ГОСПАДЗЕ, Божа мой, цудаў Тваіх, а намеры Твае дзеля нас ні з чым не параўнаеш перад Табою. Калі б я іх апавядаў і пра іх гаварыў, іх шматкроць больш, чым [можна] палічыць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ворагі мае пра мяне кажуць благое: «Калі ён памрэ, і загіне імя ягонае?» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Безліч учыніў Ты, Госпадзе, Божа мой, цудаў Тваіх, што ж да Тваіх задум аб нас — то няма таго, хто б быў падобны да Цябе. Калі захачу я абвясціць і ўчыніць прамову, яны памножацца звыш меры. |
Вызваль мяне ад [віны] за кроў, Божа, Бог выратаваньня майго, і язык мой будзе крычаць пра праведнасьць Тваю.
Вусны мае будуць абвяшчаць праведнасьць Тваю, і цэлы дзень — выратаваньне Тваё, бо ім лічбы ня ведаю я!
тады прывядзе яго гаспадар ягоны да Бога, і прывядзе яго да дзьвярэй або да вушака, і праколе яму гаспадар ягоны вуха ягонае шылам, і ён застанецца слугою ягоным на вякі.
«Навошта Мне мноства ахвяраў вашых? — кажа ГОСПАД. — Я насычаны цэласпаленьнямі казлоў і тлустасьцю кормных цялятаў; кроў валоў, бараноў і казлоў Мне абрыдла.
ГОСПАДЗЕ, Ты — Бог мой! Я буду ўзьвялічваць Цябе і хваліць імя Тваё, бо Ты ўчыніў цуды, выканаў намеры даўнейшыя, праўдзівыя.
[Ёсьць такі,] што забівае ў ахвяру вала і забівае чалавека; ахвяроўвае барана і скручвае галаву сабаку, складае ахвяру хлебную і ўжывае кроў сьвіньні, паліць кадзіла і шануе ідала. Як яны выбралі шляхі свае, і душа іхняя ўпадабала брыдоту,
Бо калі вы складаеце мне цэласпаленьні і ахвяры хлебныя вашыя, Мне не даспадобы яны. І на ахвяры мірныя вашыя з кормнай жывёлы Я не пагляджу.
Калі б вы разумелі, што значыць: “Міласэрнасьці хачу, а не ахвяры”, не асудзілі б бязьвінных.
Пайдзіце ж, навучыцеся, што значыць: “Міласэрнасьці хачу, а не ахвяры”. Бо Я прыйшоў не праведнікаў, але грэшнікаў клікаць да навяртаньня».
І сказаў Самуэль: «Ці ж ГОСПАД хоча цэласпаленьняў і ахвяраў крывавых больш, чым паслухмянасьці голасу ГОСПАДА? Лепш паслухмянасьць, чым ахвяры крывавыя, і пакорнасьць лепш, чым [ахвяра] з тлушчу бараноў.